Грамадства1717

Рамашэўская адказала на інтэрв'ю Лунёвай: З ёй не хацелі працаваць

Былая дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская пракаментавала інтэрв'ю журналісткі Любові Лунёвай, апублікаванае на «Нашай Ніве». Рамашэўская расказала, што ў яе з рэпарцёркай «заўсёды былі складанасці».

Агнешка Рамашэўская

Чытайце: Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

«Яна добра спраўлялася з кароткімі навінамі — напрыклад, пайсці на дэманстрацыю, зняць рэпартаж. Гэта — так. Але з больш складанымі матэрыяламі ўзнікалі цяжкасці. Былі выпадкі, калі інфармацыя аказвалася недакладнай. Сумневы ўзнікалі і ў тых, хто працаваў з ёй, — Ігар Кулей, Аляксей Дзікавіцкі. У яе ўвесь час былі нейкія прэтэнзіі: то, маўляў, да яе не так паставіліся, то заплацілі менш, чым трэба, то яшчэ нешта. Пры гэтым яе кіраўнікі тлумачылі мне, што гэта не так: яна, напрыклад, занадта позна здала матэрыял, ці проста немагчыма было выканаць у патрэбны тэрмін», — патлумачыла «Нашай Ніве» Агнешка Рамашэўская.

Яна згадвае, што напружанне ў стасунках узрасло пасля таго, калі ў 2020-м на беларускім тэлебачанні паказалі запіс размовы Любові Лунёвай з калегай з «Белсата». 

«Хутчэй за ўсё, гэта была праслухоўка спецслужбаў — я ўпэўненая, што офіс «Белсата» ў Мінску праслухоўваўся, — кажа Агнешка Рамашэўская. — У размове Люба груба выказвалася аб калегах. Пасля Люба пачала распаўсюджваць чуткі, што запіс зрабіла сама калега і што яна нібыта агент КДБ. Пачаліся інтрыгі і абвінавачанні. Пазней яна з'ехала ва Украіну, а затым з нашай дапамогай — у Польшчу, калегі прывезлі яе. 

Потым я спрабавала ўладкаваць для яе нейкую працу — гэта ўжо мая асабістая адказнасць. Яе катэгарычна не хацелі бачыць у аддзеле навін. Мне наўпрост казалі: «Толькі не яна, мы не хочам з ёй больш працаваць». Але я ўсё ж старалася неяк дапамагчы. Казала: «Ну, ёй жа трэба на нешта жыць. Няхай нешта заробіць». Прапаноўвала: можа, яна будзе пісаць для нашага партала. Там таксама не асабліва гарэлі жаданнем, але ў выніку пагадзіліся — хай працуе. А яна амаль нічога не пісала. Я неяк сама ўбачыла ў яе ў фэйсбуку нейкую нататку і пытаю: «Чаму ты не магла гэта аформіць у кароткі артыкул і адправіць нам?» А ў адказ: «Не, гэта не падыходзіць, я не магу». І потым мне ўжо калегі кажуць: «А як мы ёй можам плаціць, калі яна не піша?» І гэта ўсё ў выніку стала ўжо маёй асабістай праблемай». 

На пытанне, ці была аказана дапамога Лунёвай у лячэнні нагі пасля пералому, былая дырэктарка «Белсата» кажа, што «ўпершыню чуе, што траўма была на пратэстах». 

«Калі б гэта было так, то павінна была звярнуцца да мяне. Я ў курсе, што яна зламала нагу — і тады некаторы час не працавала. Але, наколькі мне вядома, гэта не было на пратэстах. 

Што тычыцца затрымак па выплатах — так, яны сапраўды былі, але не толькі ў яе. Гэта датычылася ўсіх, таму што Польскае тэлебачанне перыядычна затрымлівала плацяжы. Я ўвесь час з гэтым змагалася. Але гэта была сістэмная праблема, не накіраваная асабіста супраць яе. Па яе канкрэтных скаргах я сама спрабавала разабрацца. Паўтаруся: асабіста. Але з ёй проста немагчыма было прыйсці да нейкага канструктыву. Яна жыла ў кватэры каля паўгода, мне здаецца, потым яе ветліва папрасілі вызваліць, бо патрэбна было месца для іншых. Ёсць сведкі, усё задакументавана.

Асабліва крыўдна, што яна пачала ўсё гэта ўспамінаць толькі зараз — пасля ўсяго, што мы для яе зрабілі. Я асабіста старалася яе падтрымаць, нават калі яна амаль не працавала, каб яна магла неяк выжыць. А зараз, калі я ўжо не дырэктар і новае кіраўніцтва да мяне нелаяльна, яна раптам пачала ўздымаць старыя гісторыі», — тлумачыць Агнешка. 

Каментары17

  • Бярыце добрага кадра!
    03.08.2025
    Хай бы гэтую легендарную журналістку ўзялі працаваць на Нашу Ніву!
  • даведка
    03.08.2025
    Редактором в рублику Любовь и секс...
  • Піліп Шаўроў
    03.08.2025
    Частка праўды ў словах Агнешкі ёсьць. Не кожны чалавек які прывык рабіць вулічныя рэпартажы і пісаць кароткія нататкі адразу можа пераключыцца на OSINT, расследваньні ці відэя-фармат. Тым болей у перадпенсійным узросьце.

    Калі мы сыходзім чыста з рыначных канкурэнтных перавагаў спн. Лунёва магла за 40 гадоў стажа атрымаць паралельных пару прафесій якія б змаглі яе падстрахаваць у цяжкія часы крызіса. Нічога не было зроблена.

    Але і крытыка Белсата таксама праўдзіва. Маральны клімат быў мярзотным. Й гэта вынік шматгадовай працы самой Агнешкі і Дзікавіцкага. Агнешка ўхіляецца ад прызнаньня любых памылак, нібыта спецыяльна правакуе Лунёву (і грамадзтва!) на эмоцыі.

    Скончыцца разборка варшаўская нічым не можа. Палякі вырашылі не саджаць у турму. Агнешка сядзіць на пенсіі з катом і нап.жжанымі бабкамі. Перыядычна папісывая ў сацсеткі. Лунёва адчыніць збор на BYDZIKSOL і будзе шчасьлівай.

    Грантавыя медыя паступова развальваюцца і падобных скандалаў будзе больш. Трымайце галаву ў холадзе, ногі ў цяпле і дзедаўскі кулямёт напагатове.

    Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу15

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве мужчына заснуў на рэйках, трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

Пракоп'еў і Лібер напісалі ліст да Макса Каржа14

У МЗС расказалі падрабязнасці гібелі беларускай турысткі ў Бураціі

Рубіа: Ключавым элементам заканчэння вайны РФ супраць Украіны будзе пытанне тэрыторый9

Дроны атакавалі НПЗ у Краснадарскім краі РФ — бушуюць пажары

«Быў проста валанцёрам». Што вядома пра начальніка аховы штаба Бабарыкі, якога паказалі па АНТ1

Барацьба за птушку: у краме ў Заслаўі жыве канарэйка. Гэта падабаецца не ўсім

«Як звычайнаму чалавеку зняць сабе кватэру, калі там цэннік — 900, 1200?» У якім горадзе Беларусі арандаваць жыллё танней за ўсё4

У Бураціі загінула турыстка з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу15

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць