Грамадства2020

Звольнены віцебскі лекар запісаў відэазварот да губернатара

«На месцах чыноўнікі практычна адвучыліся думаць самастойна».

Дзіцячы лекар з Віцебска Ігар Пастноў, звольнены ў пачатку снежня пасля крытычных выказванняў у адрас кіраўніка Віцебскага аблвыканкама, выклаў у інтэрнэце відэазварот да Аляксандра Косінца.

Кантракт з Пастновым у абласной паліклініцы не працягнулі без тлумачэння прычыны. Незадоўга да гэтага ў інтэрв’ю недзяржаўным СМІ лекар казаў пра марнатраўства бюджэтных грошай і заняпад аховы здароўя ў вобласці.
Акрамя таго, Пастноў публічна звяртаў увагу на недабудаваны хірургічны корпус анкалагічнай бальніцы і зацягнуты рамонт інфекцыйнай. «Косінец нерацыянальна расходуе бюджэтныя сродкі, уладкоўваючы плошчы манументальнай «паказухай», забываючы пра «хворую «медыцыну», — заявіў лекар у жніўні ў інтэрв’ю «Народным навінам Віцебска».

У відэазвароце ён паведамляе: «Я, Пастноў Ігар Аляксеевіч, дзіцячы доктар з Віцебска, якога не без удзелу нашага генерала-губернатара сёння, пасярод зімы, выкідаюць на вуліцу за тое, што я не згодны па многіх пытаннях з палітыкай, якая праводзіцца нашым генерал-губернатарам Аляксандрам Мікалаевічам Косінцам.

Несалідна так рабіць з чалавекам толькі таму, што ён першым з лекараў адмовіўся пасылаць дзяцей ва ўмовы каземата інфекцыйнай бальніцы, дзе нават здароваму чалавеку будзе цяжка».

Па словах Пастнова, ён першым з лекараў назваў палітыку Косінца «мыльнай бурбалкай за кошт набраных крэдытаў, якая хутка лопне, і ўсе ўбачаць, на чым яна грунтуецца — на слязах, на недахопу грошай або немагчымасці нармальнага рамонту інфекцыйнай бальніцы».

«Генерал-губернатар Косінец яшчэ ў бытнасць рэктарам — я адказваю за свае словы — расправіўся з шасцю прафесарамі, якія напісалі адкрыты ліст супраць яго тагачасных метадаў.
Адзін з гэтых прафесараў атрымаў сардэчны прыступ, астатнія пазбавіліся працы і пасад», — сцвярджае звольнены медык.

Ён таксама паведамляе, што больш за 50 бацькоў ужо сабралі подпісы ў падтрымку яго аднаўлення на пасадзе і даслалі іх у Адміністрацыю прэзідэнта.

«Народ, бацькі, дзеці падтрымалі мяне.

Метады ўлады цяпер вельмі неадэкватныя, баязлівыя. Яна слабая тым, што працуе толькі адзін чалавек, думае толькі адзін чалавек. На месцах чыноўнікі практычна адвучыліся думаць самастойна, менавіта таму яны робяць такія абсалютна неадэкватныя дзеянні», —
перакананы Пастноў.

Чытаць цалкам: http://naviny.by/rubrics/society/2012/12/21/ic_articles_116_180289/

Каментары20

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць