Грамадства1212

Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе

з архіва сайта NN.by, першая публікацыя — 24 снежня 2012 г.

Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе, бадай, адмыслова не збіраліся ды не вывучаліся. А яны часам вельмі цікавыя. Частка паштовак — гэта збор Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, іншая — з лонданскай Беларускай бібліятэкі імя Скарыны. Агульная колькасць эміграцыйных калядных паштовак эміграцыі перавышае 50.

Першыя беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе ў паваенны час з'явіліся ў 1947-1948 гг. у лагерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Найбольш вядомыя тыя, што выдавалі скаўты ў Ватэнштэце. Якасць гэтых паштовак была не надта добрая, але гэта яшчэ і ад тэхнічнай базы залежала.

Апісанне адной з гэтых паштовак, з партызанскімі матывамі, сустракаецца ў кнізе КГБ СССР як выдання беларускага падполля, якое вымалася (і яўна не ў адным асобніку) на тэрыторіі БССР, ПНР і нават Украіны.

У 1955 г. мюнхенскае беларускае выдавецтва «Бацькаўшчына» выдала серыю якасных калядных паштовак з выявамі зімовых краявідаў і радкамі з беларускіх паэтаў. Усяго было каля дзесяці паштовак.

З Нямеччыны ў 1950-х галоўны цэнтр выдання калядных паштовак перамясціўся ў ЗША.

Найбольш гэтым займалася Згуртаванне беларускай моладзі ў Кліўлендзе. Для паштовак яны часам выкарыстоўвалі інтэрнацыянальныя сюжэты, але на развароце заўсёды падавалі беларускі тэкст.

У брытанскіх беларусаў калядныя паштоўкі атрымоўваліся больш строга рэлігійныя. А Скарынаўка рабіла калядныя паштоўкі з выкарыстаннем наяўных у бібліятэцы гравюраў з беларускіх выданняў XVI-XVII стст.

Асобна варта вылучыць паштоўкі будучай старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Яна стала іх рабіць яшчэ ў 1950-х і робіць да сёння. Мне падабаецца яе падыход. Варыянтаў такіх паштовак шмат, можна нават казаць пра серыі.

Прадстаўленыя тут паштоўкі храналагічна датычаць пераважна 1940-х — 1960-х гг. І гэта толькі невялікая частка таго, што было і ёсць

Як і суродзічы ў метраполіі, эмігранты мелі штогадовую патрэбу ў паштоўках, якую меліся задавальняць самі. Атрымоўвалася па-рознаму.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА7

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск1

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА7

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць