Эканоміка44

Мінсельгасхарч пацвердзіў перавышэнне паставак харчавання ў Расію

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прызнаюць, што перавышэнне паставак у Расію беларускага харчавання па некаторых пазіцыях сапраўды мае месца.

«Ёсць перавышэнне па некаторых пазіцыях», — сказала БелаПАН прэс-сакратар Мінсельгасхарча Вольга Сраднёва на просьбу пракаментаваць учарашнюю заяву намесніка міністра сельскай гаспадаркі РФ Іллі Шастакова.

У той жа час яна не стала канкрэтызаваць, якія менавіта групы тавараў пастаўляюцца ў аб’ёме, які перавышае двухбаковыя дамоўленасці.
У лютым, дадала прэс-сакратар, плануецца правесці пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў сельскай гаспадаркі дзвюх краін, на якім і будзе ўзгадняцца прагнозны баланс попыту і прапановы па асноўных відах сельгаспрадукцыі на 2013 год.

25 снежня ў Маскве намеснік міністра сельскай гаспадаркі РФ заявіў журналістам, што расійскі бок занепакоены значным перавышэннем узгодненага аб’ёму паставак некаторых груп харчавання з Беларусі, у той час як Мінск просіць аб павелічэнні аб’ёмаў увозу сваіх тавараў у Расію.

Мінсельгас Расіі гатовы ў чымсьці пайсці насустрач, аднак настойвае на выкананні дамоўленасцяў з боку краіны-партнёра, адзначыў Шастакоў. «Нашу занепакоенасць выклікае істотнае перавышэнне ўзгодненых аб’ёмаў паставак малочнай і мясной прадукцыі з Беларусі», — заявіў прадстаўнік Мінсельгаса.

Паводле яго слоў, пры вызначаным на 2012 год аб’ёме ўвозу малочнай прадукцыі 3,7 млн. тон (у пераліку на малако) фактычны аб’ём паставак складзе, згодна з прагнозам Мінсельгаса РФ, 4,1 млн. тон, да таго ж назіраецца «частковы дэмпінг».

Мінсельгас РФ таксама адзначае, што пастаўкі мяса пры ўзгодненым аб’ёме 170 тыс. ужо склалі 332 тыс. тон. Аб’ём увозу мяса птушкі перавышае ўзгоднены аб’ём у шэсць разоў, свініны — у 2,5 разу, у значным аб’ёме ўвозяцца мясапрадукты. Пры гэтым расійскі бок сумняваецца, што ўсё мяса, якое ўвозіцца з краіны, мае беларускае паходжанне.

«З аднаго боку, Беларусь просіць павялічыць ім імпартныя квоты на пастаўкі мяса з трэціх краін. З другога боку, мы бачым, што гэтае мяса або шляхам замяшчэння, або транзітам ідзе да нас. І мы чулі заявы неафіцыйных асоб, што ім гэта вельмі выгадна», — заявіў Шастакоў.

Паводле яго слоў, Мінск прапаноўвае на наступны год павялічыць для Беларусі аб’ёмы паставак мяса і малака ў Расію: прычым, павялічыць не проста адносна ўзгодненых на 2012 год аб’ёмаў, а фактычных аб’ёмаў паставак, і на «дзясяткі працэнтаў».

«Але тут будзем адстойваць пазіцыю расійскіх вытворцаў. Мы не супраць павелічэння паставак, але, па-першае, яно не павінна ісці такімі тэмпамі, а па-другое, нашы партнёры павінны ісці ў рамках узгодненых аб’ёмаў, каб наш рынак мог разумець, якія дадатковыя аб’ёмы паступаюць на расійскі рынак», — падкрэсліў намеснік кіраўніка Мінсельгаса РФ.

Трэба адзначыць, што на мінулым тыдні ў Маскве прайшла сустрэча міністра сельскай гаспадаркі Расіі Мікалая Фёдарава з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам. У афіцыйным прэс-рэлізе па выніках перамоў паведамлялася, што бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемнага гандлю, а таксама праблемныя пытанні, звязаныя з гэтым.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі33

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць