Вайна33

Зяленскі: Расія перамяшчае войскі для новай наступальнай аперацыі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 11 жніўня заявіў, што расійскія войскі не толькі не рыхтуюцца да спынення агню, а якраз наадварот — перамяшчаюцца для пачатку новых наступальных аперацый, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, украінская разведка і вайсковае камандаванне не маюць ніякіх звестак пра тое, што Расія атрымала сігналы рыхтавацца да пасляваеннай сітуацыі. Замест гэтага Крэмль працягвае ваенную падрыхтоўку, а Уладзімір Пуцін імкнецца прадставіць магчымую сустрэчу з ЗША як сваю асабістую перамогу і надалей аказваць ціск на Украіну.

«У прыватнасці, гэта і падрыхтоўка ваенная. Ён дакладна не рыхтуецца да спынення агню і вайны. Пуцін настроены толькі на тое, каб падаць сустрэчу з Амерыкай як сваю асабістую перамогу і далей працягваць дзейнічаць так, як і раней, ціснуць на Украіну так, як і раней.

Ніякіх прыкмет, што расіяне атрымалі сігналы рыхтавацца да пасляваеннай сітуацыі, пакуль няма. Наадварот, яны перамяшчаюць свае войскі і сілы такім чынам, каб пачаць новыя наступальныя аперацыі», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна працягвае інфармаваць міжнародных партнёраў пра рэальны стан спраў на фронце, у дыпламатыі і ў планах Расіі адносна далейшых дзеянняў.

Каментары3

  • Filipp
    11.08.2025
    То не дзіва, калі ў яе не атрымаецца дасягнуць сваіх мэтаў дыпламатычным шляхам, яна патрабуюць дасягнуць мэты вайсковым шляхам.
  • Простая праўда
    12.08.2025
    Расея даўно страціла душу сваю. Цяпер у ёй апантаныя дэманы.
  • Filipp
    12.08.2025
    Простая праўда , Так, абралі яны памылковы шлях.

Цяпер чытаюць

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС2

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц2

У Рыме закрылі знакамітую кавярню, якая працавала з XVIII стагоддзя

Лукашэнка не верыць, што Трамп можа даць Украіне «Тамагаўкі»15

Лукашэнка ў Душанбэ не хадзіў на кароткую прагулку з лідарамі краін СНД11

ЗША ўжо некалькі месяцаў дапамагаюць Украіне атакаваць расійскія НПЗ4

Беларуса ў аэрапорце Мюнхена знялі з рэйса ў Турцыю

Лукашэнка зноў заклікаў Зяленскага тэрмінова здавацца 36

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»84

Мінздароўя пракаментавала масавае атручванне ў мінскім бістро «Піт Stop»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС2

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць