Яна сур’ёзная, разумная, вельмі працавітая дзяўчынка, паспяхова спалучае вучобу ў Міжнародным інстытуце працоўных і сацыяльных адносін з працаю.
Нагрузка вельмі важкая, але яна і чуць не хоча, каб пакінуць працу. Тым самым вельмі мне нагадвае мяне ў маладосці, калі я, працуючы электразваршчыкам на Чалябінскім трактарным заводзе, адначасова сканчаў вячэрнюю школу.Вельмі паважаю і ганаруся сваёй унучкай. Яна ўступіла ў сапраўднае дарослае жыццё. Няхай жа такія сапраўдныя патрыёты нашай Беларусі-Літвы набліжаюць пабудову вольнай, дэмакратычнай, еўрапейскай дзяржавы.
Маёй унучцы Ірэначцы (да 20-цігоддзя)
Светлыя думы, жаданні таемныя,
Мары святыя, надзеі вялікія,
Мроі і сны нечакана прыемныя –
Гэта душа твая Богам паклікала.
Душа захлынаецца шчасця жаданнямі,
Недзе імкнецца да зор, да бясконцасці…
Ідзі жа дарогамі Богам абранымі,
Хай будзе жыццё тваё поўнае творчасці.
Дзед Ян
Cнежань 2012
-
Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека
-
Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі
-
«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»
Каментары