Грамадства66

У беларускіх цягніках цяпер забаронена курыць, а бацькам з дзецьмі адменены льготы

Унесены змены ў Правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў Беларусі.

Так, зменены тэрмін дзеяння разавых праязных дакументаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі (гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа).

Гэтыя квіткі з гэтага года сапраўдныя да двух гадзін наступных сутак згаданай у ім даты здзяйснення паездкі.
За гэты перыяд праязны дакумент у абодва бакі дае права здзейсніць адну паездку туды і адну паездку назад ва ўказаным у білеце маршруце. Раней тэрмін дзеяння зваротных квіткоў складаў фактычна 2 сутак.

Акрамя таго, устаноўлены асобны парадак праезду і афармлення праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх ліній.

Вызначана, што яны афармляюцца толькі ў білетных касах, размешчаных па маршруце руху дадзеных цягнікоў. Уведзены новы від абанементнага білета «гарадскія лініі», які выдаецца на дэкаду, месяц, два месяцы, на тэрмін да аднаго года. За дэкадны абанементны білет «гарадскія лініі» бярэцца плата з разліку 8 ​​паездак «туды» і 8 паездак «назад», месячны — 22 паездкі «туды» і 22 паездкі «назад». Пры гэтым пасажыр мае права праязджаць па дадзеным абанементным квітку без абмежавання колькасці паездак у перыяд тэрміну дзеяння, у тым ліку і ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа ў межах названага ў білеце тарыфнага пояса.

Неабходна адзначыць, што пастановай Мінэканомікі № 90 не прадугледжаны зніжкі для бацькоў з дзецьмі, а таксама для арганізаваных груп навучэнцаў, якія раней даваліся пры праездзе па тэрыторыі краіны з 1 кастрычніка па 30 красавіка.
Звязана гэта з стратнасцю перавозак пасажыраў у межах тэрыторыі Беларусі.

Забараняецца курэнне ва ўсіх цягніках, акрамя цягнікоў міжнародных зносін.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць