Грамадства1717

Скандальнай рэкламай у выглядзе аб’явы аб пошуку дзяўчынкі ў Мінску зацікавілася Мінгандлю

У tut.by мінчанін Антон даслаў сёння здымак аб’явы, якую ўбачыў на аўтобусным прыпынку ў раёне вуліцы Гарадскі вал. З выгляду — арыентыроўка на пошук маленькай дзяўчынкі, а насамрэч — рэклама паслуг аднаго з мінскіх сайтаў.
Праўда, зразумелым гэта становіцца толькі апасля. «Гэта цалкам адмоўна і негатыўна! Людзі падыходзяць, думаюць, што знікла дзіця, пачынаюць спачуваць, і тут такое — проста здзек нейкі над пачуццямі», — каментуе аб’яву хлопец.

Рэклама, якую ўбачыў Антон, і сапраўды з першага погляду — арыентыроўка на пошук чалавека. Стандартнае апісанне выпадку, графы «прыкметы», «была апранута» і нават допіс аб пошуку дабраахвотнікаў, каб распаўсюдзілі гэту інфармацыю. А вось кантакты — гэта ўжо спасылкі на сам сайт і яго старонкі ў Вконтакте ды Twitter:

А вось сапраўдныя дабраахвотнікі, якія займаюцца пошукам людзей у Беларусі, аднесліся да такой рэкламы выключна негатыўна і не збіраюцца пакідаць гэта без рэакцыі.
Каментуе сітуацыю прадстаўнік Дабраахвотнага Пошуковага атраду «Лиза Алерт» у Мінску Наталля Бортнік:

— Мы ўжо звязваліся з Міністэрствам унутраных спраў, але гэта не зусім у іх кампетэнцыі. Нашы калегі з Расіі проста шакіраваныя. Мы звярталіся напрамкі ў кампанію, што зрабіла гэтую аб’яву, яны сёння адказвалі, што нічога страшнага ў аб’явах-арыентыроўках не бачаць. Да таго ж яны прызналі, што рэкламу рабілі самі, і дзяўчынка на здымку «іх». На форумах людзі проста злуюцца, кажуць: шкада што не ў Маскве гэтая фірма… Звярталіся і на сайт «Перехват», яны адрасавалі нас у Міністэрства гандлю. Там адразу зацікавіліся выпадкам, сказалі, што сітуацыя жудасная, таму нас там чакаюць з усімі дакументамі ўжо сёння. Будзем разбірацца. Зараз якраз туды і накіроўваюся.

«Не ўсе разумеюць, што гэта фэйк!»

На думку Наталлі, рэкламаваць сваю кампанію такім чынам проста недапушчальна:

— Такая аб’ява — абсалютна неэтычная.
Гэта проста няправільна: як можна нажывацца на нейкіх пачуццях людзей? Як вось увогуле на такое рэагуюць людзі? Яны ўбачылі, адразу гэта прыцягнула ўвагу, і толькі потым частка людзей разумее — гэта фэйк. Але ж не ўсе разумеюць, што гэта фэйк! Людзі нярвуюцца, глядзяць на здымак, стараюцца запомніць твар, а аказваецца, ніхто і не знік! У выніку чым гэта пагражае? Калі такіх аб’яў будзе шмат, калі такое не спыніць, то людзі пачнуць не заўважаць такія арыентыроўкі проста. Гэта самае жудаснае, што можа адбыцца!

Праблемы, дарэчы, могуць узнікнуць не толькі з этычнага пункту гледжання. Фактычна, размова ідзе таксама і пра парушэнне аўтарскага права:

— Такі ж самы шаблон арыенціроўкі выкарыстоўваюць нашыя расійскія калегі з атраду «Лиза Алерт», — тлумачыць Наталля Бортнік. Гэта цалкам іх стыль афармлення, які выкарыстоўваецца там для арыентыровак ў шматлікіх рэгіенах.

Каардынатар маскоўскага пошуковага атраду «Лиза Алерт» Станіслаў Ціханаў кажа, што асноўная цяпер праблема — не тое, у якім менавіта атрадзе яны ўзялі ўзор арыентыроўкі:

— Сутнасць у тым, што такія аб’явы зроблены былі для таго, каб ратаваць людзей — яны рэальна працуюць.

Яны рэальна дапамагаюць знаходзіць людзей, і людзі ведаюць, што такія аб’явы з надпісам «знік чалавек» — просьба аб дапамозе. А ў выніку такіх вось «выхадак» губляецца давер да іх. І аднойчы нехта не звярне на яе ўвагу, таму што падумае: зноў рэклама. І аднойчы так здарыцца з тым, хто бачыў зніклага чалавека.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах14

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры паўгода распаўсюджвалі вірусы праз папулярны тэкставы рэдактар1

Перавыдалі на вініле рок-оперу «Песняроў» на словы Купалы4

У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы1

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе3

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах14

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць