Эканоміка11

«Перспектыва» прапанавала Лукашэнку скасаваць Мінгандлю

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай скасаваць Міністэрства гандлю. Электронны ліст быў адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта 23 студзеня.

Старшыня савета РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка паведаміў БелаПАН, што звярнуцца да прэзідэнта з такой прапановай прымусіла заява намесніка міністра гандлю Вячаслава Драгуна на прэс-канферэнцыі 16 студзеня аб тым, што гандлёвыя кіёскі ў Беларусі павінны «плаўна памерці». Паводле слоў міністра, няправільна прымушаць чалавека працаваць у кіёску «і ў спякоту, і ў холад без нейкіх элементарных умоў». «Ёсць адпаведныя гандлёвыя плошчы, дзе створаны ўмовы для абслугоўвання пакупнікоў», — сказаў чыноўнік.

У звароце адзначаецца, што Мінгандлю спрабуе навязаць дзяржаве лішнія адміністрацыйныя працэсы, каб поўнасцю ліквідаваць рэшткі дробнарознічнага гандлю праз кіёскі.
Аўтары паслання лічаць, што барацьба з некалькімі сотнямі такіх аб’ектаў, што засталіся з пяці тысяч, якія функцыянавалі ў краіне некалькі гадоў таму, пазбаўлена сэнсу. Таксама выказваецца меркаванне, што такога роду заявы з вуснаў чыноўніка — не проста спроба ліквідаваць рэшткі дробнарознічнай сеткі, а адкрытае лабіраванне інтарэсаў прадстаўнікоў буйнога бізнесу.

«У сувязі з вышэйпададзеным просім разгледзець мэтазгоднасць і магчымасць скасавання Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь як самастойнага органа,
які курыруе пытанні ўнутранага гандлю, шляхам перадачы яго функцый іншым міністэрствам і ведамствам (па аналогіі з практыкай краін блізкага замежжа)», — адзначаецца ў лісце.

Паводле меркавання Шумчанкі, дзяржаўны чыноўнік, які заяўляе, што трэба ліквідаваць малы бізнес, які прыносіць дзяржаве падаткі і ўтрымлівае сем’і людзей, проста «не ведае, чым заняцца, і гаворыць глупства».

«Гэты орган улады (Мінгандлю. — БелаПАН.) сёння абсалютна не патрэбны, паколькі ён ператварыўся ў правадніка буйных камерцыйных прадпрыемстваў, — заявіў лідар „Перспектывы“. — Яго двайныя стандарты знаходзяцца за межамі чалавечага разумення. Ён гаворыць, што ў кіёскаў няма ўмоў, але гэта не так. У цывілізаваным свеце — ЗША, Еўропе — кругом кіёскі, ніякіх праблем у іх няма, было б жаданне працаваць».

Права гандлёвых кіёскаў на існаванне падтрымлівае пераважная большасць народа, лічыць Шумчанка, аднак буйны бізнес прыбраў іх рукамі Мінгандлю. «Пакуль будуць такія вось драгуны, і гаворкі быць не можа пра развіццё прыдарожнага сэрвісу, малога бізнесу ў цэлым», — адзначыў ён.

У сваёй барацьбе за права на жыццё для гандлёвых кіёскаў кіраўнік арганізацыі робіць стаўку на мясцовае самакіраванне рэгіёнаў, дзе добра развіта дробнарознічная сетка, якая прыносіць у бюджэт грошы, і падтрымліваюцца розныя сацыяльныя праекты. «Мясцовыя органы ўлады — у нашых саюзніках», — заявіў Шумчанка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах2

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс36

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах2

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць