Свет44

Міністр абароны: Вучэнні Беларусі і Расіі скіраваныя супраць Літвы

Міністр абароны Літвы Юозас Алекас заявіў, што некаторыя элементы будучых ваенных вучэнняў Беларусі і Расіі накіраваны супраць суседзяў.

«Я думаю, што мы павінны знайсці іншыя формы супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю, і некаторыя элементы, якія выкарыстоўваюцца на гэтых вучэннях, мне здаецца, накіраваныя і супраць суседзяў. Гэтага не павінна быць», — сказаў BNS Алекас, адказваючы на ​​пытанне аб тым, як ён ацэньвае буйнамаштабныя вучэнні «Захад-2013».

Паводле яго слоў, ваенная актыўнасць Расіі ў рэгіёне Балтыйскага мора патрабуе дадатковай увагі.

«Наша інтэграцыя ў НАТА, мадэрнізацыя нашай арміі умацоўвае бяспеку Літвы і Балтыйскіх краін. З іншага боку, мадэрнізацыя іншых краін, якія не чальцы НАТА, у тым ліку і Расіі, якая актывізавала вучэнні ля нашых дзяржмежаў, патрабуюць дадатковай увагі і з нашага боку», — сказаў кіраўнік Мінабароны.

Ваеннае кіраўніцтва Расіі і Беларусі заявіла, што ў верасні 2013 года дзве дзяржавы правядуць сумесныя ваенныя вучэнні стратэгічнага ўзроўню «Захад -2013». Вучэнні павінны прайсці ў два этапы на палігонах Расіі і Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША13

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі7

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек3

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць