Здарэнні22

Злодзей выскачыў на хаду з цягніка Валгаград — Брэст, паламаўшы нагу

Жыхар Смаленскай вобласці пакалечыў сябе, выскачыўшы на хаду з цягніка, каб пазбегнуць адказнасці за крадзеж.

Як паведаміў супрацоўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі Аляксандр Марчанка,

раніцай 6 лютага праваднікі і пасажырка цягніка Валгаград — Брэст самастойна выявілі злодзея і затрымалі яго з доказамі злачынства на месцы злачынства.

Пацярпелай аказалася 36-гадовая жыхарка Брэста, а падазраваным — 28-гадовы жыхар Смаленскай вобласці. Незнаёмыя паміж сабой пасажыры ехалі ў Брэст у адным плацкартным вагоне. Беларуска вярталася з камандзіроўкі, а расеец накіроўваўся ў Брэст па асабістых пытаннях.

Калі састаў ад’язджаў да абласнога цэнтра, жанчына сабрала пасцельную бялізну і панесла здаваць яе правадніку. У гэты час малады чалавек паспеў адкрыць яе сумачку і выкрасці кашалёк.
Вярнуўшыся на месца, берасцейка выявіла крадзеж 55 тысяч беларускіх рублёў і тысячы расійскіх рублёў.

Адкінуўшы абвінавачванне ў крадзяжы, хлопец пайшоў у другі вагон. Жанчына пабегла за ім разам з правадніком і начальнікам цягніка. Яны знайшлі злодзея ў прыбіральні, ён паспеў схаваць там кашалёк і забраць грошы. Падазраваны пагадзіўся аддаць узятае з умовай, што пра здарэнне не стане вядома міліцыі.

Аднак, выйшаўшы з затрыманым у тамбур, праваднік пачаў тэлефанаваць у міліцыю.
Тады малады чалавек адчыніў дзверы вагона і на хаду выскачыў з цягніка.
Пры падзенні ён зламаў сабе нагу, моцна ўдарыўся і страціў прытомнасць.

Падазраваны знаходзіцца ў шпіталі пад аховай. У дачыненні да яго распачатая справа па ч. 1 арт. 205 (крадзеж) КК, вырашаецца пытанне аб абранні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. За крадзеж зламысніку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць