Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры11

Long live The Rolling Stones!

Мік Джагер, аказаваецца, таксама за «Беларусь — у Эўропу!» Гэта ўсьцешвае. З блогу Сяргея Астраўца.

Прачытаў нядаўна: турфірма арганізуе паездку ў Маскву на канцэрт Metallica. Нішто сабе, за тысячу кілямэтраў! Туды-назад — дзьве. Трэба вельмі-і-вельмі любіць Metallica. У Варшаве вунь Rolling Stones зьбіраецца выступаць. І ўсяго 250 км, ды ніхто не прапануе. Але вось ужо і канцэрт адбыўся, і мы чытаем, што Мік, аказваецца, цікавіцца падзеямі ў нашай прыкольнай рэспубліцы і нават за тое, каб яна была свабоднай ды эўрапейскай. Проста фантастыка!

І рука міжволі ўключае канцэрт Rolling Stones ажно саракагадовага тэрміну. Люблю слухаць канцэрты! Пра існаваньне Міка Джагера я даведаўся крыху пазьней. Школа ў трэцім гарадку стаўкі ГСВГ, дзе нам падабалася, што ўсе хадзілі з блакітнымі пагонамі, самыя інтэлігенцкія войскі. Канешне, гэта — з пэўным перабольшаньнем. Імя аднаклясьніка ня памятаю, а мянушка была — Цыня або Цынька. Ён прынес у школу сатырычны часопіс “Крокодил”. Рэдакцыі аказалася замала прагульшчыкаў і бракаробаў, якіх дазвалялася крытыкаваць і высьмейваць. Гэтым разам кракадзіл усадзіў свой сахор у азадак небаракі Міка.

Як жа пазьдзекваліся савецкія сатырыкі зь лідэра Rolling Stones: маўляў, малпа-малпай! Самае каштоўнае, надрукавалі здымак сьпевака, з канцэртнага выступу. Вось калі пачаліся нашыя першыя размовы пра заходнюю музыку. Балазе, паслухаць што-колечы можна было без праблемаў: навокал была Эўропа! У доме афіцэраў тым часам зрэдку выступалі артысты з Саюзу: змрочна-сур’ёзны, празьмерна-пафасны, штучна-ненатуральны “патрыятычны” — і выгляд, і стыль, і сьпеў. Мастацтва для пэнсыянэраў.

Люблю відэакліпы, зьнятыя ў Празе, іх усё больш. Самі раньні хіба зрабілі Inxs. Файны таксама, дый тэма самой песьні R.E.M. — Radio Free Europe 1995-га. “Ролінгі” у Празе неаднойчы выступалі. Мне нават заманулася намаляваць у адным сваім аповедзе канцэрт на Старамесцакім пляцы — у гістарычнай забудове. Калі я гэта рабіў, у мяне ў галаве быў іхні выступ з новым тады альбомам Rivers of Babilon. Назва мяне прыцягвала, праўда самі песьні крыху расчаравалі, хаця канцэрт у любым разе файнае відовішча.

Рок-музыка — гэта, зразумела, свабода, менавіта прысмак яе мы адчувалі ў сваёй Абрэвіятуры, дзе свабода была пад падазрэньнем. Энэргія рок-н-ролу патрэбна прозе, гэта маё ўнутранае перакананьне. Энэргія таго ж Rolling Stones або жарсьць Led Zeppelin. Бо проза — гэта таксама пачуцьцё свабоды і твая тэрыторыя ўнутранай свабоды ў ня вельмі свабоднай краіне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць1

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць1

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць