Грамадства8484

Класкоўская на СТВ: «Я ж так шмат рэпартажаў зрабіла аб дэмакратычных каштоўнасцях Еўропы»

Як паведамлялася, улады Швецыі адмовілі Вользе Класкоўскай, якая выдае сябе за журналістку і дзяячку беларускай апазіцыі, у відзе на жыхарства.
Першы раз яна атрымала палітычны прытулак у Еўрасаюзе, карыстаючыся наяўнасцю ў яе публікацый у незалежных СМІ, а другі раз спрабавала атрымаць від на жыхарства на грунце свайго новага шлюбу, заключаным з туркам, які жыве ў Швецыі. Аднак паводле шведскага заканадаўства гэта не дае падставы для атрымання віду на жыхарства. Да таго ж, як выглядае, з новым мужам Класкоўская ўжо не жыве. Прынамсі, шведскія органы апекі палічылі становішча сямімесячнага дзіцяці настолькі небяспечным для яго здароўя і выхавання, што адабралі яго ў мамы.

Дарэчы, першая эміграцыя Класкоўскай суправаджалася прыкрым канфліктам з бацькам яе першай дачкі, які не пагаджаўся на ад’езд дзіцяці і спрабаваў дабіцца яе вяртання ў Беларусь.

Тады ў СМІ Класкоўская падавала канфлікт як палітычны заказ супраць яе.

У адказ на рашэнне шведскіх уладаў Класкоўская выступіла з шэрагам гучных публікацый на інтэрнэт-сайтах з рэзкай крытыкай заходніх краін і іх палітыкі ў дачыненні да мігрантаў.

Нягледзячы на тое, што, па словах Класкоўскай, яна ўцякала з «беларускага раю», ад «рэпрэсій», яе публікацыі прыцягнулі ўвагу лукашэнкаўскай прапаганды. Вось які матэрыял апублікаваў тэлеканал СТВ. Прыводзім яго даслоўна.

«Улады Швецыі адмовілі грамадзянцы Беларусі, журналістцы Вользе Класкоўскай, і яе 11-гадовай дачцэ ў атрыманні віду на жыхарства і прынялі рашэнне аб дэпартацыі без права абскарджвання. Па словах жанчыны, сацыяльныя службы каралеўства таксама адабралі ў яе 7-месячнага сына, які нарадзіўся ў гэтай краіне, спасылаючыся на тое, што яна не можа яму забяспечыць належныя ўмовы пражывання.

Як вырашыцца канфлікт і з кім застанецца дзіця? Рашэнне за судом Швецыі. У свой час Вольга Класкоўская пісала артыкулы пра нібыта парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і вартасцях заходняй дэмакратыі. Зараз журналістка піша пра тое, як стаіць справа з правамі чалавека ў «дэмакратычнай Еўропе»

Гісторыя Вольгі Класкоўскай пачалася ў 2006 годзе, калі яна разам з маленькай дачкой у пошуках «правоў і свабод» эмігравала ў Польшчу. Аднак не знайшла супольнай мовы з польскімі ўладамі. Тады і вырашыла шукаць шчасця ў Скандынавіі.

У Швецыю Вольга Класкоўская трапіла транзітам праз Нарвегію. Ужо там выйшла замуж і нарадзіла сына. Рашэння ўладаў аб выдачы пасведчання на жыхарства ёй прыйшлося чакаць у лагерах для бежанцаў. Дэмакратычны рай, па словах Класкоўскай, у рэчаіснасці апынуўся пеклам, а яна сама для еўрапейскіх сяброў — няпрошаным госцем.

Вольга Класкоўская, з цыклу артыкулаў:

«Я ж так шмат рэпартажаў зрабіла аб дэмакратычных каштоўнасцях Еўропы… з дня ў дзень далдоніла сваім радыёслухачам, пісала сваім чытачам. А колькі мы кубкаў кавы перапілі з тымі ж еўрапейскімі дыпламатамі і іншымі місіянерамі ў Мінску, Варшаве, на розных фуршэтах / банкетах — усе размахвалі рукамі: маўляў, малайцом, людзі! Змагайцеся за дэмакратыю ў Беларусі! Мы з вамі! Калі справа стала датычыць рэальнай дапамогі — усе… умомант зніклі».

Тэксты «Скандынаўская дэмакратыя для ўцекачоў», «Нарвежскі канцлагер», «Шведскі дурдом» літаральна ўзарвалі Інтэрнэт. Бо ў сваіх артыкулах журналістка проста падрабязна апісала праз што ёй давялося прайсці.

Вольга Класкоўская, з цыклу артыкулаў:

«У транзітным лагеры Танум (Нарвегія). Вакол руіны і жудасныя брудныя баракі. Лес. Нуль цывілізацыі… Транзітны лагер Хашлемон. Таксама ў лесе. Нас селяць у васьмімясцовы жаночы пакой. Сямейныя пары раз’ядноўваюць. А як жа артыкул 13 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека аб «праве на сям’ю»? І наогул разнастайныя канвенцыі па правах чалавека, яго асноўных свабодах? … У многіх абвастрыліся хранічныя захворванні. [Але] дастукацца да доктара — з вобласці фантастыкі… А калі ў сталовай папрасіла малака, для дзіцяці, сказалі, што не паложана. Маўляў, толькі да шасці гадоў».

Нядзіўна, што нядаўна ААН пазбавіла Нарвегію статусу краіны з найвышэйшым узроўнем выканання правоў чалавека з-за сістэматычнага парушэння правоў мігрантаў і замежных дзяцей. Праўда, у гісторыі Класкоўскай быў і шведскі лагер. Які, па яе словах, быў трохі лепшы, але ўсё ў тых жа «дэмакратычных» традыцыях.

Вольга Класкоўская, з цыклу артыкулаў:

«Размаўляла з [нарвежскай] адміністрацыяй… але мяне ніхто нават і слухаць не хацеў. З’ездзіла я і ў мясцовы філіял [вядомай праваабарончай арганізацыі]. Яны наогул адмовіліся мне дапамагаць… Я прымаю рашэнне тэрмінова з’язджаць у Швецыю. [А там] ніякіх правоў няма. Я не магу карыстацца медыцынай, хоць замужам [за шведам] афіцыйна, не магу атрымліваць на дзіця дэкрэтныя. Ведаеце, яшчэ крыху — і я пачну думаць, што ў нас у Беларусі правы чалавека больш выконваюцца. У прыватнасці, у дачыненні да сямейнага заканадаўства, правоў жанчыны і правоў дзіцяці…».

Сёння Класкоўскай і яе дачцэ пагражае дэпартацыя. Лёс 7-месячнага сына зусім пакуль невядомы. Гэта вырашыць суд. Магчыма, хлопчыка пакінуць бацьку. Калі ж палічаць, што ён не ў стане яго выхоўваць, дзіця адправяць у сацыяльную ўстанову.

Зразумеўшы, што ў Еўропе дапамогі не дачакаешся, Класкоўская звярнулася ў МЗС Беларусі з просьбай аказаць ёй садзейнічанне ў вяртанні сына. На яе думку, дзеянні супрацоўнікаў міграцыйнай службы каралеўства ідуць насуперак са шведскім і міжнародным заканадаўствам.

Андрэй Савіных, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь: «Безумоўна, консульская дапамога Вользе Класкоўскай будзе аказана. Перш за ўсё таму, што яна з’яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь. Гэта наша задача — аказваць садзейнічанне беларускім грамадзянам, якія трапляюць у складаныя сітуацыі за мяжой».

Паводле адкрытых звестак, у 2012 годзе 111 000 замежнікаў атрымалі від на жыхарства ў Швецыі. І тое, што сярод іх не знайшлося месца беларускай прыхільніцы еўрапейскіх каштоўнасцяў, выпадак, вядома, прыватны. Але паказальны».

Каментары84

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»19

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай11

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»19

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць