Усяго патроху22

Дырэктар абсерваторыі БДУ пра пагрозу метэарытаў і астэроідаў Беларусі

Небяспека метэарытнага дажджу ці падзення астэроіда Беларусі сёння не пагражае, заявіў дырэктар абсерваторыі Белдзяржуніверсітэта Альгерд Кузнечык.

Раніцай 15 лютага на тэрыторыю Урала (Расійская Федэрацыя) ўпала неўстаноўленае нябеснае цела, як мяркуецца, метэарыт. Ад аскепкаў касмічных тэл, прыроду якіх навукоўцы цяпер спрабуюць высвятліць, пацярпелі больш за 500 чалавек.

Эксперты сочаць за радыяцыйным фонам, робяцца версіі пра метэарытны дождж, метэарыт або зорны балід, згарэлы ў слаях атмасферы.

«Па ўсёй імавернасці, разваліўся на часткі буйны метэароід, і яго асобныя аскепкі дасягнулі Зямлі і сталі метэарытамі,
— адзначыў Кузнечык. — Гэта цалкам натуральная з’ява, выявіць і прадухіліць якую цяпер немагчыма».

На думку астранома, у Беларусі нешта падобнае ў бліжэйшы час малаверагодна. «Сібір знаходзіцца далёка ад нашай краіны», — растлумачыў вучоны.

Ён таксама паведаміў, што сёння можна будзе назіраць унікальную падзею — праходжанне міма Зямлі астэроіда 2012 DA14, які важыць 130 тысяч тон і мае ўдоўжкі 45 метраў. У момант

найбольшага збліжэння з Зямлёй адлегласць ад астэроіда да яе паверхні будзе складаць усяго 27 700 км. У Беларусі гэта адбудзецца ў 22.25.
Астэроід 2012 DA14 стане першым астэроідам такога вялікага памеру, які прайшоў гэтак блізка ад Зямлі з моманту пачатку рэгулярных назіранняў за касмічнымі аб’ектамі, падкрэсліў дырэктар абсерваторыі БДУ.

Паводле яго слоў, назіраць праходжанне астэроіда паблізу арбіты Зямлі можна ў бінокль пры ўмове, што неба будзе бясхмарным.
Спачатку астэроід пройдзе праз сузор’е Дракона, а затым праз Вялікую Мядзведзіцу. Што тычыцца магчымасці назіраць астэроід няўзброеным вокам, то гэта будзе даступна толькі для чалавека з вельмі добрым зрокам, які да таго ж павінен знаходзіцца на адлегласці каля 60 кіламетраў ад Мінска або іншых буйных гарадоў, сказаў навуковец.

Падзенне астэроіда Беларусі, як і іншым краінам, не пагражае, запэўніў дырэктар абсерваторыі БДУ. Аднак калі б гэта адбылося, то падзея была б супастаўна з падзеннем Тунгускага метэарыта, пасля якога засталася варонка велічынёй прыкладна з кіламетр, а разбурэнні былі зафіксаваны на сотні кіламетраў вакол, дадаў вучоны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне3

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі5

«Як быццам ездзіла сто гадоў»: брэсцкая байкерка перасела на фуру1

«Вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся». Як улады прымушаюць прыватныя кампаніі завесці ідэолагаў6

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне3

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць