Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны
У распараджэнне «Белпола» трапіў дакумент, які сведчыць пра новы, нечаканы кірунак у дзейнасці Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якім кіруе сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.

Нягледзячы на тое, што Прэзідэнцкі спартыўны клуб афіцыйна створаны для развіцця спорту і прапаганды здаровага ладу жыцця, насамрэч сфера ягоных інтарэсаў значна большая. Гэта фактычна эканамічны інструмент сям’і Лукашэнкі і канал яе ўзбагачэння.
Нядаўна дэлегацыя клуба наведала Таджыкістан і правяла перамовы з адной з найбуйнейшых кампаній краіны — «Авеста Груп». У выніку з'явіўся шэраг амбіцыйных планаў для супрацоўніцтва.
Асобную ўвагу прыцягвае праект увядзення ў Беларусі сістэмы абавязковай рэгістрацыі IMEI (унікальнага нумара кожнага тэлефона). Усе мабільныя прылады, што ўвозяцца ў краіну, павінны будуць праходзіць платную рэгістрацыю праз структуру, падкантрольную ПСК.
Цяпер у Беларусі такой сістэмы няма: аператары могуць бачыць IMEI, але яны не блакуюць «шэрыя» прылады. Аднак у шэрагу іншых краін (напрыклад, у тым жа Таджыкістане ці Турцыі) такая сістэма ўжо працуе.
У Таджыкістане дзейнічае сістэма DIRBS, распрацаваная з дапамогай кампаніі з Пакістана, і ПСК, магчыма, плануе пераняць гэтую мадэль з удзелам таго ж партнёра — «Авеста Груп».
Калі праект будзе рэалізаваны, ПСК атрымае:
- манаполію і кантроль над мабільным рынкам;
- мільённыя даходы ад рэгістрацыі прылад;
- магчымасць уплываць на рынак тэхнікі, абмяжоўваючы шэры імпарт;
- доступ да вялікіх аб'ёмаў асабістых даных карыстальнікаў — што дае і палітычную, і эканамічную ўладу.
Таму фактычна гаворка ідзе не проста пра новы бізнэс. Гэта стварэнне механізму поўнага лічбавага кантролю, які можа апынуцца ў руках сям’і Лукашэнкі.
А ў дадатак ПСК ад супрацоўніцтва з Таджыкістанам хоча мець даходы з наступных кірункаў дзейнасці:
- стварэнне агульнага прадпрыемства па развядзенні буйной рагатай жывёлы для экспарту ў Таджыкістан;
- будаўніцтва энергетычных аб’ектаў, у тым ліку з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц;
- арганізацыя ўзаемнага тавараабароту паміж краінамі;
- забеспячэнне беларускіх прадпрыемстваў таджыкскімі рабочымі, што дае магчымасць манетызаваць працоўную сілу.
Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы
Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня
Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь
Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі
Каментары