Грамадства1010

36-гадовая айцішніца вырашыла кардынальна змяніць жыццё і паступіла ў медыцынскі ўніверсітэт — хоча стаць анколагам

Шчаслівай гісторыяй маладая жанчына падзялілася ў сацыяльных сетках. Беларусы ў каментарыях здзівіліся: высветлілася, шмат хто быў упэўнены, што пасля 30 гадоў у медыцынскі не бяруць.

Аляксандра Літашэнка. Фота з яе сацсетак

Беларуска Аляксандра Літашэнка распавяла ў трэдс, што амаль у 37 гадоў стала першакурсніцай лячэбнага факультэта БДМУ. Яна падзялілася, што ад смелай ідэі да паспяховага залічэння ва ўніверсітэт прайшло ўсяго 9 месяцаў.

Нехта з каментатараў падумаў, што жанчына раней працавала медсястрой, а цяпер вырашыла атрымаць дыплом лекара — што было б лагічна. Але не, Аляксандра адказала, што па першай адукацыі яна маркетолаг, а цяпер працуе праграмісткай. Пры гэтым, у інстаграме пачала весці блог як нутрыцыёлаг.

Раней Аляксандра распавядала, што думкі пра паступленне ў БДМУ ў яе ўзнікалі перыядычна: «Заўсёды гэта было ў фармаце «занадта складана, занадта позна, нездзяйсняльна, доўга, марнаванне часу».

Але летась жанчына пачала думаць над тым, не чаму жаданне немагчымае, а як яго здзейсніць. І так супала, што літаральна на наступны дзень у БДМУ быў Дзень адкрытых дзвярэй — Аляксандра вырашыла схадзіць і пацікавіцца.

Шчыра прызнаецца, што не было такога, каб яна адразу праніклася атмасферай. Але ж кажа, што на той момант для яе было важным зрабіць хоць невялікі крок у бок мары.

Паступаць вырашыла на лячэбны факультэт — завочнага аддзялення там няма, вучыцца трэба 6 гадоў. Здаваць неабходна было тры ЦТ — вясёлы квэст для чалавека, які скончыў школу ажно 20 гадоў таму.

Аляксандра пачала глядзець адукацыйныя ролікі ў інтэрнэце, спрабавала рабіць заданні тэсціраванняў мінулых гадоў. Пасля новага года зразумела: без рэпетытараў па хіміі і біялогіі падрыхтавацца наўрад ці атрымаецца. Знайсці настаўнікаў аказалася не вельмі проста — шмат хто адмаўляўся працаваць з такой дарослай абітурыенткай.

У выніку абітурыентка здала рускую мову на 89 балаў, хімію на 80 і біялогію на 91.

Аляксандра смяецца з таго, што малады хлопец, які падчас прыёму дакументаў у БДМУ правяраў, ці ўсе неабходныя паперкі прынеслі абітурыенты, адрэагаваў цікава: «Ого! Ваш школьны атэстат старэйшы за мяне!».

На платнае аддзяленне паступіць атрымалася. Аляксандра кажа, што пакуль у будучыні бачыць сябе анколагам, але дапускае думку, што за гады вучобы можа абраць і іншую спецыялізацыю.

Каментатары жартуюць, што ў Аляксандры ёсць адзін вялікі бонус. Калі яна скончыць універсітэт, ніхто не будзе ставіцца да доктаркі несур’ёзна (а з гэтым даволі часта сутыкаюцца маладыя спецыялісты) — усе будуць адразу думаць, што ў яе ўжо ёсць салідны працоўны досвед.

Каментары10

  • Елена
    04.08.2025
    Всегда с удовольствием читаю такие статьи, сравниваю со своей историей - высшее образование в педунивере, работа в школе - 4 года, работа в в IT менеджером -12 лет. Переезд - релокация и ...все с новой страницы - новая профессия - реабилитолог, 3 года дневного обучения, зубрешка на латыни и немецком. А мне 44-47 лет. Может и такая история интересна?:)
  • Qwerty
    04.08.2025
    Если из медицины люди переходят в it-шку то почему нельзя из it-ки перейти в медицину.
  • Практолаг
    04.08.2025
    У беларускай дзяржаўнасьці очэнь не хапае практолагаў, засталіся адныя патолагаанатамы :(

Цяпер чытаюць

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?9

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?3

Лукашэнка пра чыноўнікаў: Пабудзе недзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек21

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць20

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?9

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць