Эканоміка

«Белнафтахім» лічыць беспадстаўнымі прэтэнзіі Украіны да беларускіх НПЗ

У канцэрне «Белнафтахім» лічаць беспадстаўнымі прэтэнзіі Украіны да беларускіх НПЗ, паведаміў БелаПАН прадстаўнік канцэрна.

Урад Украіны ў пачатку года разаслаў украінскім НПЗ бланкі скаргаў аб распачынанні і правядзенні антысубсідыярнага расследавання ў дачыненні да імпарту беларускіх нафтапрадуктаў.

У скарзе ўказваецца, што беларускія НПЗ атрымліваюць рознага роду дзяржсубсідыі.
Да ліку такіх аўтары дакумента, у прыватнасці, аднеслі вызваленне НПЗ ад абавязковага продажу часткі валютнай выручкі.

У «Белнафтахіме» БелаПАН паведамілі, што ад абавязковага продажу валютнай выручкі НПЗ сапраўды вызваляліся, але гэта было ў 2011 годзе.

«Ільгот, пра якія ідзе гаворка, цяпер няма. Больш за тое, нават калі б прадпрыемствы былі вызваленыя ад абавязковага продажу валютнай выручкі, у чым тут субсідыя?

Заводы самастойна зарабляюць сваю выручку», — растлумачыў прадстаўнік канцэрна.

Ён таксама назваў не адпаведнымі рэчаіснасці і іншыя прэтэнзіі, якія змяшчаюцца ў скарзе. У дакуменце, у прыватнасці, гаворка ідзе пра тое, што беларускім НПЗ дзяржава часткова пакрывае працэнты за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. «Такіх ільгот таксама няма», — падкрэслілі ў «Белнафтахіме».

Падрыхтаваная скарга, лічаць у канцэрне, сведчыць пра жаданне ўкраінскіх кампаній выцесніць з мясцовага рынку беларускіх вытворцаў.

«Якасць беларускіх нафтапрадуктаў не можа выклікаць ніякіх прэтэнзій.
Дзякуючы мадэрнізацыі беларускія НПЗ цяпер выпускаюць паліва, якое адпавядае стандартам Еўра-4 і Еўра-5», — сказаў прадстаўнік канцэрна.

Ён заявіў, што абвінавачваць беларускія НПЗ у цэнавым дэмпінгу таксама няма падстаў, паколькі экспарт беларускіх нафтапрадуктаў ужо больш за шэсць гадоў ажыццяўляецца выключна па сусветных рыначных цэнах.

Акрамя таго, пры экспарце нафтапрадуктаў з мытнай тэрыторыі Беларусі па правілах Мытнага саюза спаганяюцца вывазныя пошліны, падкрэсліў прадстаўнік «Белнафтахіма».

«Таму падрыхтаваныя прэтэнзіі з’яўляюцца спробай адміністрацыйным чынам выцесніць беларускія нафтапрадукты з украінскага рынку, што адаб’ецца негатыўна на якасці і ўзроўні цэн маторнага паліва ва Украіне», — сказаў прадстаўнік канцэрна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча27

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы10

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі3

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць