Грамадства22

У Гомелі страйкуе гандлёвы цэнтр «Сакрэт»

Каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў з буйнога гомельскага гандлёвага цэнтра на дзень спынілі працу, пратэстуючы супраць рэзкага павышэння арэнднай платы.

Мінулай восенню прадпрымальнікам удалося адбіцца ад такіх намераў арандадаўцаў. Цяпер чарговы канфлікт.
Уладальнікі плошчаў гандлёвага цэнтра па вуліцы Гагарына ў Гомелі ўзнялі арэндную плату ў паўтара-два разы. Метр гандлёвай плошчы цяпер абыходзіцца да 115 еўра ў месяц.

Гэта ставіць пад пытанне эфектыўнасць працы гандляроў і пагражае бізнэсу 400 індывідуальных прадпрымальнікаў. Гандляры, якія абвясцілі аднадзённы страйк, кажуць, што пагаджаюцца на рост арэндных плацяжоў на 5% у год, але не ў два разы. Некаторыя ўвогуле мяркуюць, што з 1 сакавіка ім давядзецца зачыніць свае крамкі не на дзень, а назусім.

У гандлёвы цэнтр прыйшоў чыноўнік упраўлення эканомікі Гомельскага аблвыканкама Юрый Асіпкоў, які заявіў, што ўласнікі «Сакрэта» — прыватныя кампаніі, на якія ўлады ніяк не могуць паўплываць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму1

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць