Улада99

Лукашэнка — Сямашку: Я б вас папрасіў скончыць канфліктаваць з тымі людзьмі, якія прызначаны прэзідэнтам

Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка на пасяджэнні Савета міністраў рэзка раскрытыкаваў дзейнасць першага віцэ-прэм’ера ўрада Уладзіміра Сямашкі.

«У сваёй працы вы зыходзіце з асабістых сімпатый. Гэта ваш стыль, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Не лічыцеся з меркаваннем сваіх калег, выказваеце адкрытую грубасць, часам нястрыманасць.
Я б вас папрасіў скончыць канфліктаваць з тымі людзьмі, якія прызначаны прэзідэнтам. Прэзідэнт іх прызначыў, і толькі прэзідэнт мае права іх вызваліць ад пасады. І калі ў вас ёсць прэтэнзіі, у прэм’ер-міністра, увогуле, у членаў урада, да тых ці іншых падначаленых асоб, вы не канфліктуйце, вы ўносьце прапановы. Я ўжо вам пра гэта казаў. Матываваныя прапановы, каб ніводзін з удзельнікаў гэтых канфліктаў ці тых, хто назірае, ні разу вас не папракнуў, што вы там спецыяльна нешта робіце».

Лукашэнка зазначыў, што яго здзіўляе пазіцыя прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, які займае ролю пабочнага назіральніка за тым, што адбываецца ва ўрадзе. «Але ж вы па сваёй адукацыі, ведах, вопыце і пасадзе можаце ўмяшацца ў любы канфлікт і яго вырашыць», — сказаў ён.

«Дайшлі да таго, што стварылі нейкую камісію для высвятлення адносінаў з Жыліным (кіраўнік „Белнафтахіма“ Ігар Жылін. — БелаПАН.) ці яшчэ з кімсьці.
А я вам павінен сказаць, гэтую камісію варта было б стварыць па Аляксандру Уладзіміравічу Азярцу (міністр энергетыкі. — БелаПАН.), недахопы якога вы ва ўпор не бачыце, хаця іх у яго працы шмат. Адзін з іх — нізкая якасць прапрацоўкі пытанняў інвеставання», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка прывёў канкрэтны прыклад: «З-за выбару неплацежаздольнага пастаўшчыка энергетычнага абсталявання фактычна сарвана рэалізацыя праекта мадэрнізацыі Бярозаўскай ДРЭС.
Запланаваная на 2010 год пастаўка паравой турбіны і турбагенератара дагэтуль не завершана ў поўным аб’ёме. Насуперак таму, што вы мне напісалі, што да новага года гэтая праблема будзе вырашана. Яшчэ ў 2008–2011 гадах РУП „Брэстэнерга“ пералічыла замежнаму пастаўшчыку авансы ў памеры амаль 20 млн. еўра».

Ён звярнуў увагу і на сітуацыю з дзяржаўнымі закупкамі ў энергетыцы: «Там ніяк не могуць навесці належны парадак. Злоўжыванні, часта прамыя крадзяжы пры правядзенні тэндараў. Я вымушаны штогод умешвацца і ў гэтыя пытанні».

«Вось тут, Уладзімір Ільіч (Сямашка), вашы дыктатарскія замашкі былі б карысныя для таго, каб навесці парадак, — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да першага віцэ-прэм’ера.
— Аднак я магу прывесці яшчэ адзін прыклад па „Камволі“, калі мне давялося зноў умешвацца ў сітуацыю, калі вы ці група на чале з вамі прапанавалі побач пабудаваць новае прадпрыемства, гэта значыць укласці грошы ў сцены, а не ў мадэрнізацыю, не ў абсталяванне!»

«Не ў сцены трэба ўкладваць капітал — у абсталяванне! У нас і так вельмі нездавальняльная тэхналагічная структура інвестыцый», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Словам, усё, што я сказаў на адрас першага віцэ-прэм’ера, не азначае, што ён у нас самы дрэнны. Я проста хачу сказаць, што пры ўсёй маёй павазе да яго недатыкальных у краіне няма і ніколі не будзе», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць