Свет22

ААН упершыню ў гісторыі даручыла міратворчым сілам атакаваць першымі

Рада бяспекі арганізацыі прыняў рэзалюцыю, згодна з якой міратворцы павінны «раззброіць» і «нейтралізаваць» паўстанцаў на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, перадае AFP.

«Наступальная рэзалюцыя», за якую прагаласавалі 15 сябраў Рады бяспекі, у тым ліку Расія, пашырыла дзейную місію ААН у ДР Конга. Цяпер у гэтай краіне знаходзяцца каля 20 тысяч міратворцаў, якія да гэтага мелі права толькі падтрымліваць дзеянні ўрадавых войскаў. Цяпер, згодна з дакументам, міжнародныя сілы створаць падраздзяленне з трох тысяч салдатаў для самастойных хуткіх і кропкавых нападаў на баевікоў.

У наступальны атрад ўвойдуць салдаты з Паўднёвай Афрыкі, Танзаніі і Малаві.

Права міратворцаў на напады будзе дзейнічаць да 31 сакавіка 2014 года. Да гэтага часу, згодна з рэзалюцыяй, улады ДР Конга павінны стварыць свае ўласныя сілы для паспяховага процідзеяння паўстанцам.

Аўтарамі «наступальнай рэзалюцыі» сталі ЗША, Францыя і Тога.

Як сказана ў тэксце дакумента, «рэзалюцыя з'яўляецца выключэннем і не павінна ствараць прэцэдэнт». Зрэшты некаторыя дыпламаты ААН прызналі, што ў любым выпадку прэцэдэнт ужо створаны.

Канфлікт на ўсходзе ДР Конга працягваецца ад 1994 года. Прычынай яго стала грамадзянская вайна ў суседняй Руандзе. Тады да ўлады ў гэтай краіне прыйшлі прадстаўнікі народнасці хуту, якія за сто дзён, па розных звестках, знішчылі ад 500 тысяч да мільёна чалавек з народнасці тутсі. Пасля, улада ў Руандзе зноў змянілася. У выніку ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга апынуліся некалькі сотняў тысяч уцекачоў, як тутсі, так і хуту.

З тых часоў на на ўсходзе ДР Конга час ад часу ўспыхваюць ўзброеныя сутыкненні. Баявыя дзеянні актывізаваліся вясной 2012 года, калі ў кангалезскай арміі прадстаўнікі тутсі паднялі мяцеж. Менавіта для падаўлення гэтага бунту накіраваная наступальная місія ААН.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць