Грамадства1111

У Гомелі чалавек дзве ночы краў гарбузы з восеньскай кампазіцыі, якую зрабіла кавярня ВІДЭА

У рэдакцыю выдання «Моцныя навіны» звярнуліся ўладальнікі гомельскай кавярні «ТоДаСе» па вуліцы Інтэрнацыянальнай і расказалі пра кур'ёзны выпадак.

Скрыншот з відэа

«Мы зрабілі прыгожую восеньскую кампазіцыю, каб надаць атмасферы шэрым дажджлівым дням. А нейкі «нядобры чалавек» прыходзіў дзве ночы запар і сыходзіў з поўнымі пакетамі гарбузоў».

Мяркуючы па кадрах з камеры відэаназірання, злодзей старанна ўсё спланаваў і прыйшоў на «справу» з пакетамі.

Уладальнікі запэўнілі, што калі чалавеку так ужо патрэбен гарбуз, то яны не супраць ім падзяліцца.

«Але не ўсё ж забіраць, пакінуўшы лысае месца», — наракаюць прадстаўнікі кавярні.

Навошта чалавеку спатрэбілася столькі гарбузоў, застаецца толькі здагадвацца.

Каментары11

  • Сеня
    02.11.2025
    белорусский мирок
  • гарбузік
    02.11.2025
    Насушыць семак і будзе трушчыць "гарбузікі" ўсю зіму. Практычны калгаснік - ад узроўня прапрацоўкі "аперацыі" (узяў пакеты) да канцавой мэты. Крадзеж з Луўру адпачывае. :)
  • Улад
    02.11.2025
    Відаць (мяркуючы па хадзе), што "нядобры чалавек" - яшчэ малады.

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць