Грамадства88

Стваральнікі бясплатных беларускамоўных IT-курсаў у БДУІР: працаваць варта на сябе

Цягам пяці месяцаў у сценах БДУІР праходзяць бясплатныя адукацыйныя курсы па найбольш папулярных кірунках праграмавання. Аўтарамі ідэі і рэалізацыі праекту пад назовам course.by выступілі два студэнты гэтага ж універсітэта, якія ў пэўны момант адмовіліся ад працы на буйныя карпарацыі і вырашылі, што самы час ствараць сваё.
Гэтую ідэю яны цяпер прасоўваюць сярод дзясяткаў слухачоў сваіх курсаў, якія праводзяцца ў бізнес-інкубатары БДУІР.

Адзін з стваральнікаў бясплатнага адукацыйнага праекту course.by Філіп Дайнэка. Зараз навучаецца на 5-м курсе. Працаваць пачаў на другім курсе. Але ўжо ў гэты час з'явілася жаданне ствараць нешта ўласнае і карыснае. Пачаў шукаць сябе і кінуў працу, бо зразумеў, што марнуе час. Зганяў у Штаты – вярнуўся:

«Дзесьці на шляху зразумеў, што Беларусі не будзе без беларускай мовы.
Ужо троху больш за год размаўляю па-беларуску», – распавядае Філіп. Выкладанне на курсах для Філіпа – магчымасць давесці ідэю свабоды, якую дае прафесія праграміста, і, натуральна, прасоўванне беларускай мовы.

Іншы трэнер курсаў, Рома Андрыянаў, працаваў пэўны час у ІТ-кампаніі, зарабляў нямала. Надакучыла. Зараз імкнецца да дзейнасці, якая прыносіць асалоду, бо лічыць, што толькі так можна выкарыстоўваць свой патэнцыял:

«Шчасце – займацца любімай справай, і няхай яна цябе яшчэ і корміць», – усміхаецца Раман.

У course.by для Рамана важна самарэалілзацыя як асобы.

«Пачыналася ўсё вельмі сумбурна, не было гатовай ідэі. Мы прыйшлі ў дэканат, і сказалі, што хочам займацца справай, – узгадвае Рома.
– Зараз асноўная філасофія курсу – рабіць штосьці сваё».

Ад пачатку ў хлопцаў не было нейкіх канкрэтных мэтаў. Усё разуменне і ўнутранае адчуванне справы прыйшло з цягам часу:

«Ты сам унутры не такі, ты не верыш у тое, што правільна рыхтаваць людзей і прадаваць іх кампаніі. Мы самі не верым у тое, што трэба ісці працаваць на кагосьці. Таму што прафесія праграміста дае шмат магчымасцяў ствараць што заўгодна», – разважае Філіп.

На працягу ўсіх пяці месяцаў курсы карыстаюцца вялікім попытам, і маюць сталых наведвальнікаў. Збольшага гэта студэнты БДУІР, але наведваюць course.by і школьнікі, і людзі больш сталага ўзросту.

Тут можна атрымаць веды па такіх кірунках як Web-design, Javascript, тэставанне ПЗ, HTML5. Вядуць заняткі ў бізнес-інкубатары БДУІР пяцёра выкладчыкаў, два з якіх (Рома і Філіп) выкладаюць па-беларуску. А з 1 красавіка ў Інкубатары стартуе першы набор на новы курс UNIX and GNU/Linux з яшчэ адным беларускамоўным выкладчыкам.

Па ходу заняткаў адбыліся змены: цяпер акрамя навучання пачалі практыкаваць стартап-гарбату, дзе наведвальнікі могуць падзяліцца сваімі ідэямі ды зацікавіць іншых удзельнікаў сваімі праектамі, каб працаваць і рабіць выніковы прадукт камандай.

«Яшчэ адна мэта course.by – стварыць нейкі карысны праект пасьля заканчэння. Каб кожны, хто наведвае заняткі, штосьці сапраўднае зрабіў», – кажа Філіп.

Курсы дагэтуль адкрытыя для ўсіх. Каб трапіць на іх, дастаткова зайсці на сайт праекту і выбраць тое, што падабаецца найбольш.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць