Грамадства5050

«Газпрам» сплаціць $35 мільёнаў за знос аўтавакзала «Маскоўскі» — указ

Газавы канцэрн заплаціць за зямлю, знос вакзала і будаўніцтва дома для шматдзетных сем'яў.

ААТ «Белтрансгаз» пабудуе шматфункцыянальны комплекс на месцы аўтавакзала «Маскоўскі».
Адпаведны ўказ № 153 «Аб пытаннях будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў г. Мінску» 4 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2013–2018 гадах ААТ «Белтрансгаз» інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску ў межах вул. Філімонава — пр. Незалежнасці — вул. Макаёнка, які ўключае гатэль, паркінг, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, медыцынскі цэнтр.

Інвестару для будаўніцтва і абслугоўвання шматфункцыянальнага комплексу будзе прадастаўлены ў арэнду зямельны ўчастак плошчай 8,27 га.

За права заключэння дагавора арэнды інвестар выплаціць у бюджэт Мінска $17,2 мільёна.

Тавары, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, будуць вызваленыя да канца 2018 ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць.

Інвестар пакрые у бюджэт Мінска страты, звязаныя са зносам аўтавакзала «Маскоўскі» ў суме $13,7 мільёна.

Акрамя таго, інвестар дасць грошы на будаўніцтва развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (50% ад кошту праекта), а таксама на будаўніцтва жылога дома на 30 кватэр для шматдзетных сем’яў ($3,3 мільёна).

Каментары50

Цяпер чытаюць

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу7

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Ключавым элементам заканчэння вайны РФ супраць Украіны будзе пытанне тэрыторый9

Дроны атакавалі НПЗ у Краснадарскім краі РФ — бушуюць пажары

«Быў проста валанцёрам». Што вядома пра начальніка аховы штаба Бабарыкі, якога паказалі па АНТ1

Барацьба за птушку: у краме ў Заслаўі жыве канарэйка. Гэта падабаецца не ўсім

«Як звычайнаму чалавеку зняць сабе кватэру, калі там цэннік — 900, 1200?» У якім горадзе Беларусі арандаваць жыллё танней за ўсё4

У Бураціі загінула турыстка з Беларусі

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 25004

Цяперашнія маладыя ў чатыры разы часцей хварэюць на рак аднаго месца. А маглі б аберагчыся1

«Канверт для Ціханоўскай». Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу7

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць