Афіша44

У памяць мастака і паўстанца: імша і выстава да гадавіны нараджэння Альфрэда Ромера

Імша: 17 красавіка, 12.00, Чырвоны касцёл. Выстава: 20 красавіка, 16.00, Палац мастацтваў (Казлова, 3).

16 красавіка — гадавіна нараджэння беларуска-польска-літоўскага мастака, грамадскага дзеяча, паўстанца 1863-га, геральдыста і этнографа Альфрэда Ізідора Ромера (1832–1897).

З гэтай нагоды 17 красавіка, у сераду, а 12.00 у касцёле Святых Сымона і Алены ў Мінску — імша, а 20 красавіка (субота) а 14.00 — у мінскім Палацы мастацтваў (Казлова 3) урачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай Альфрэду Ромеру.

На выставе будуць экспанавацца карціны, створаныя беларускімі мастакамі падчас пленэраў у Ромеравых мясцінах (самае плённае дзесяцігоддзе жыцця, 1874—1884 гг., мастак правёў у Каралінове на Пастаўшчыне). Усяго будзе выстаўлена каля 40 карцінаў, у тым ліку такіх мастакоў, як Алесь Цыркуноў і Уладзімір Рынкевіч.

* * *

Альфрэд Ромер паходзіў са старажытнага рыцарска-шляхецкага роду Ромераў, які вядзе свой пачатак з XV стагоддзя, з Саксоніі
і перасяліўся ў Вялікае Княства Літоўскае праз Курляндыю. Сын Эдварда Яна Ромера, удзельніка паўстання 1830–1831 гадоў, унук прэзідэнта Вільні (1812 год) — Міхала Ромера[1].

Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Браў урокі малявання ў Канута Русецкага.
Удасканальваў сваё майстэрства ў педагогаў «сярэдняй рукі» Л. Бана і А. Аляшчынскага ў Парыжы. Напрыканцы 1850-х гадоў вярнуўся з-за мяжы ў жыў у спадчынным маёнтку Крэўна (Нова-Аляксандраўскі павет), актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Каласы», які друкаваўся ў Вільні, дасылаў туды свае гравюры і малюнкі на тэму жыцця і побыту мясцовых беларусаў і літоўцаў.

Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэлігійныя сюжэты.
Яго творам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода і натуральнасць кампазіцыі. Акрамя жывапісных твораў вядомы бронзавыя медальёны з партрэтнымі выявамі, гравюры з выявамі сялян, архітэктурных помнікаў, карыкатуры працы Альфрэда Ромера. Гістарычную і мастацкую каштоўнасць маюць этнаграфічныя замалёўкі сялянскага побыту і малюнкі народных касцюмаў беларусаў. Таксама распісваў у праваслаўныя і каталіцкіх храмы.

Браў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863–1864 гадоў, пасля паражэння быў арыштаваны і пасаджаны ў Дынабургскую крэпасць.
Неўзабаве прадаў маёнтак Крэўна і выехаў у Германію, дзе працягнуў навучанне ў мюнхенскай Акадэміі мастацтваў. Са сваім педагогам Артурам Георгам фон Рамбергам, які разам з Людвігам фон Хагнам аказалі на яго значны ўплыў, і Альбертам Келерам наведаў Італію. У Італіі галоўным чынам быў заняты заказнымі партрэтамі арыстакратаў і садова-паркавымі пейзажамі, таксама капіраваў Веранезэ. Выстаўляў свае гравюры, партрэты і скульптуры ў розных еўрапескіх гарадах: Мюнхене, Кракаве, Парыжы. У сярэдзіне 1870-х вяртаецца на Віленшчыну.
Ад 1874 жыў і працаваў у маёнтку Каралінова, які належаў яго жонцы графіні Вандзе Сулістроўскай. Гэты этап лічыцца найбольш плённым у яго творчасці: у Каралінове Ромер падрыхтаваў манаграфію аб вытворчасці слуцкіх паясоў, робіць этнаграфічныя замалёўкі («Сялянская хата», «Сялянская дзяўчына», «Ля карчмы», «Сялянскі двор», «Мешчанін з Віленскай губерні», «Сялянкі з Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні», «Стары храм у Кабыльніках Свянцянскага павета», «Вішнева. Двор. Від з фасада», «Царква ў Камаях»).
Альфрэд набывае старажытныя рукапісы і дакументы, якія потым перадаў у музеі Кракава. Туды ж пераехаў у 1884-м, стаў членам «Камісіі гісторыі мастацтва Акадэміі навук» і зрабіў памятны даклад «Да гісторыі Віленскай школы прыгожых мастацтваў», а таксама надрукаваў працу «Польскія паясы. Іхнія фабрыкі і знакі».

Памёр 24 студзеня 1897 года ў Каралінаве, пахаваны ў радавой капліцы касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках.

Імя А. Ромера носяць вуліцы ў вёсках Камаі і Каралінова, а таксама Пастаўская дзіцячая мастацкая школа.

У 2001 у Каралінове быў усталяваны помнік жонцы Альфрэда Ромера, мясцовай асветніцы Вандзе Ромер (скульптар А. Цыркуноў).

Паводле Вікіпедыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі4

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі18

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?6

«Абарончы джыхад захоплівае Татарстан». Некалі ліберальная журналістка Латыніна паразважала, якой была б Расія без Пуціна87

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі4

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць