29 красавіка каля 14.00 на вуліцы Каржанеўскага ў Мінску супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі быў затрыманы 23-гадовы кіроўца бетаназмяшальніка на базе грузавога аўтамабіля КаМАЗ.
Едучы з боку вуліцы Сярова ў кірунку плошчы Казінца, малады чалавек ледзь не сутыкнуўся з вучэбным аўтамабілем, які рухаўся ў сустрэчным кірунку. Медыцынскі агляд паказаў у кіроўцы будаўнічай тэхнікі 0,74 праміле алкаголю. Высветлілася, што ў верасні 2009 года ён ужо быў пазбаўлены права кіравання аўтатранспартам.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары