Меркаванні6565

Мы і яны

Піша Уладзімір Хільмановіч.

Мы называем «Беларусь», яны называюць «Белоруссия»

Мы спяваем «Я нарадзіўся тут», яны — «Широка страна моя родная».

Мы кажам «мадэрнізацыя», яны — «рашшырым плашшадзя, увялічым машшнасця».

Мы кажам «нацыянальная ідэя», яны кажуць «чарка і скварка».

Мы называем гэта «дыктатура», яны кажуць: «За стабильную Беларусь!».

Мы кажам «страшная трагедыя Другой сусветнай вайны», яны — «великая победа советского народа в Великой отечественной войне».

Мы называем гэта «наш бел-чырвона-белы сцяг», яны — «назарегистрированная символика».

Мы ўсклікаем «Жыве Беларусь!», яны кажуць — «размахивал руками, ругался матом и выкрикивал антиправительственные лозунги».

Мы кажам «недзяржаўныя грамадскія арганізацыі», яны кажуць «пятая колонна».

Мы кажам «незалежная прэса», яны кажуць «нячэсныя журналісты».

Мы пішам «у нас значныя праблемы», яны кажуць «дискредитация Республики Беларусь».

Мы кажам «Беларусь у Еўропу!», яны кажуць «мы за цивилизованным миром наш народ не поведём».

Мы называем гэта «бальшавіцкі тэрор», яны — «это наша история».

Мы называем гэта «этнацыд», яны — «перегибы на местах».

Мы называем гэта «народны мемарыял у Курапатах», яны — «Бульбашъ-холл».

Мы кажам «агульнаеўрапейская гісторыя», яны «линия Сталина».

Мы называем гэта «права на памяць», яны — «несанкционированный митинг».

Мы кажам «кніжкі па гісторыі», яны кажуць — «экстремистские издания».

Мы называем гэта «паўстанне Кастуся Каліноўскага», яны — «польский мятеж».

Мы кажам «Мураўёў-вешальнік», яны — «талантливый администратор».

Мы кажам «выбарны парламент», яны кажуць «каждая кухарка должна управлять государством».

Мы называем гэта «чарнобыльская трагедыя», яны — «мирный атом».

Мы кажам «Астравецкая атамная станцыя — гэта злачынства!», яны кажуць «создание новых рабочих мест — это хорошо».

Мы кажам «роўныя магчымасці на выбарах», яны — «избирательные комиссии сформированы их опытных людей».

Мы кажам: «фальсіфікацыя выбараў», яны кажуць «наблюдатели от СНГ нарушений не зафиксировали».

Мы кажам «мясцовае самакіраванне», яны — «вертикаль и губернаторы».

Мы кажам «самабытнасць мястэчак», яны кажуць «развитие агрогородков».

Мы кажам «развіваць малое і сярэдняе прадпрымальніцтва», яны — «давить, как вшивых блох».

Мы кажам «новае прыгоннае права», яны — «контрактная система».

Мы кажам «Балтыйска-чарнаморскі звяз», яны — «а у нас расійскі газ «.

Мы кажам «шматканфесійная краіна», яны кажуць «государство и церковь едины».

Мы кажам «Не — смяротнаму пакаранню!», яны — «террористический акт раскрыт рекордно быстро».

Мы кажам «бязвізавы ўезд», яны — «единое таможенное пространство».

Мы кажам «адкрытасць межаў», яны кажуць «редкая птица долетит до середины Буга».

Мы кажам «матчына мова», яны — «великий и могучий».

Мы называем гэта «знішчэнне беларускай мовы», яны — «равноправие двух государственных языков».

Мы кажам «ахова помнікаў архітэктуры», яны кажуць «упорядочение территории».

Мы кажам «старая брукаванка», яны — «новая губернаторская плитка».

Мы кажам «талака», яны «ленинский субботник».

Мы кажам «давайце паставім хоць адзін помнік Льву Сапегу», яны — «У нас есть много памятников Ленину».

Мы кажам «беларускі тэатр», яны — «Славянский базар».

Мы кажам «п’яны мужык», яны — «неустановленное лицо предположительно мужского пола, вероятно находящееся в состоянии алкогольного опьянения»…

А вы мовiце — браты…

Каментары65

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі16

Лідары Еўропы: Украіне патрэбныя надзейныя гарантыі бяспекі7

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ33

Беларуска натхняльна расказала, як атрымала новую прафесію ў Германіі пасля 45 гадоў7

Сёння пятая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага сілавікамі3

Украінскія дроны ўдарылі па НПЗ у Саратаве1

Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен5

З расійскай арміі звольнілі генерала Лапіна, які раней не раз трапляў у скандалы

Акцыі з нагоды пяцігоддзя выбараў 2020 года прайшлі ў розных гарадах Еўропы ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць