Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала
Міністэрства замежных спраў Украіны асудзіла адкрыта абразлівую рыторыку прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, які, каментуючы будучы саміт лідараў ЗША і Расіі, заявіў, што «не важна, змагаюцца сланы ці займаюцца сэксам — заўсёды цярпіць трава», маючы на ўвазе пад «травой» Украіну.

Украінскае знешнепалітычнае ведамства асудзіла адкрыта абразлівую рыторыку ў адрас Украіны і ўкраінскага народа з боку прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, піша «Еўрапейская праўда».
У ведамстве адзначылі, што Роберт Фіцa так і не ўсвядоміў сапраўдных прычын злачыннага ўварвання РФ, а таксама небяспекі, якую нясе флірт з дзяржавай-агрэсарам.
«Крыўдна, што кіраўнік урада дзяржавы — члена Еўрапейскага Саюза дазваляе сабе адкрыта абразлівую рыторыку ў адрас Украіны і ўкраінскага народа, які штодня гераічна змагаецца з расійскай агрэсіяй, стрымліваючы яе на сваёй зямлі ў інтарэсах бяспекі ўсёй Еўропы», — гаворыцца ў каментарыі.
Напярэдадні, каментуючы саміт лідараў ЗША і РФ, Фіцa заявіў, што не мае значэння, пра што дамовяцца Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін — больш за ўсё пацярпіць Украіна.
«Памятаеце старую афрыканскую ісціну, якую я так люблю паўтараць? Не важна, змагаюцца сланы ці займаюцца сэксам, заўсёды цярпіць трава. Незалежна ад таго, чым скончацца перамовы сланоў 15 жніўня, пацярпіць трава — у дадзеным выпадку, Украіна», — заявіў Фіцa.
У МЗС Украіны асудзілі такую рыторыку.
«Гэта легкадумнасць, якая абражае памяць загінулых, пакуты мільёнаў украінскіх сем’яў і самаахвярнасць тых, хто змагаецца за свабоду», — заявілі ў МЗС.
У ведамстве дадалі, што заявы Роберта Фіца дысаніруюць з духам добрасуседства, салідарнасці і ўзаемапавагі, якія ўвесь гэты час дэманструе славацкі народ у дачыненні да Украіны.
«Таму сваімі заявамі спадар Фіцa абражае і свой народ», — падкрэслілі ў МЗС.
-
У Францыі двух блізнят абвінавачваюць у забойствах. Хто менавіта націснуў на курок, невядома — у іх аднолькавая ДНК
-
Пяскоў і Лаўроў заявілі пра неабходнасць «па-мужчынску» трымацца «дамоўленасцяў», дасягнутых у Анкорыджы
-
У Венесуэле выкралі палітвязня. За некалькі гадзін да гэтага яго вызвалілі з турмы
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары