«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа
Пасля канцэрту Макса Каржа ў Варшаве адны выбачаюцца за яго перад палякамі, іншыя не разумеюць — як можна не прымаць самага папулярнага беларускага артыста толькі за тое, што ён недастаткова «правільны» ў нечым уяўленні.

У польскіх медыя пісалі, што жыхары Варшавы былі абураны несанкцыянаваным сходам прыхільнікаў беларускага рэпера, якія пакінулі пасля сябе шмат смецця і вельмі гучна сябе паводзілі.
Журналіст Аляксандр Арсёнаў з гэтай нагоды напісаў у фэйсбуку зварот да палякаў.
«Дарагія палякі! Як беларус, я са шкадаваннем прызнаю, што Макс Корж — мой суайчыннік, і сярод яго прыхільнікаў шмат маіх суайчыннікаў.
Мне сорамна за тое, як паводзяць сябе яго фанаты, і я збянтэжаны яго няёмкімі выказваннямі. Я прашу вас зразумець, што прыхільнікі Каржа не прадстаўляюць увесь беларускі народ, гэтак жа як прыхільнікі дыска-пола не прадстаўляюць увесь польскі народ.
Яго погляды на сэнс жыцця і стаўленне да жанчын мне чужыя, а часам і проста адштурхваюць. Аднак з яго творчасці можна зрабіць выснову, што ён не падтрымлівае ні Лукашэнку («Цяпло»), ні Пуціна («Свой дом»). Яму цяжка фармуляваць свае думкі, і як толькі ён выказваецца, ён робіць гэта вельмі асцярожна — магчыма, праз страх рэпрэсій супраць сваіх блізкіх у Беларусі.
Макс Корж — дзіця свайго часу. Час, калі ў Беларусі амаль усё беларускае забаронена, а Лукашэнка навязвае беларусам «рускі свет». Макс Корж — яшчэ не горшае, што маглі прынесці такія часы. Гэта нігілізм і жананянавісць, але, прынамсі, не пуцінізм. На шчасце, гэта не адзіны беларускі артыст, які выступае ў Польшчы».
Антось Жукаў з BYSOL не згодны з такой пазіцыяй і адказвае ўсім, хто ў фэйсбуку незадаволены выказваннямі Каржа.
«Вы не любіце Каржа ці ўсё-такі не любіце беларусаў?
У Варшаве прайшоў канцэрт галоўнай беларускай зоркі — Макса Каржа. На яго сабралася каля 80 000 чалавек. Пасля гэтага пачаўся сапраўдны кашмар… у каментарыях дэмакратычнай тусовачкі ў Facebook.
Хтосьці выпісваў Каржа з беларусаў, хтосьці выбачаўся перад палякамі за фанатаў артыста і яго творчасць, хтосьці засмучаўся, чаму гэта Максім не стаў займаць іх пазіцыю па вайне ва Украіне і рэпрэсіях у Беларусі.
Можна глядзець на гэта як на непрыманне самога артыста, але я вам прапаную паглядзець глыбей. Макс Корж — самы папулярны артыст у гісторыі нашай краіны, і гэта як мінімум матэматычны факт. Ні адзін артыст у гісторыі Беларусі не збіраў у Мінску поўны стадыён «Дынама». Ці можа гэта быць выпадковасцю? Ці можа быць выпадковасцю тое, што вакол артыста вырасла цэлая субкультура, чымсьці падобная да футбольных фанатаў?
Мой адказ — не, гэта не выпадковасць. Корж транслюе тыя каштоўнасці, якія вельмі блізкія «сярэднестатыстычнаму» беларусу.
Мяркуйце самі: артысту не падабаецца вайна, ён заклікае яе спыніць, але не спяшаецца абвінавачваць Расію. (…)
Корж выходзіць разам з мільёнамі беларусаў на акцыі пратэсту на самым піку, але пазней хаваецца ў бульбу і аддае перавагу казаць пра сваю пазіцыю толькі ўскосна.
Ці не падаецца вам, што пад усімі гэтымі заявамі і дзеяннямі падпісалася б большасць беларусаў у Беларусі — у адрозненне ад дэмакратычнай бурбалкі ў Facebook? Ці не падаецца вам, што беларусы бачаць у гэтым артысце, яго творчасці, яго вобразе адлюстраванне свайго светапогляду, і менавіта таму ён такі папулярны?
Што яшчэ добра падсвечвае гэтая сітуацыя — дык гэта тое, наколькі наша бурбалка закамплексаваная, адарваная ад рэальнасці і з якой пагардай яна ставіцца да звычайных беларусаў, якія ніяк не хочуць упісвацца ў іх уяўленні пра «правільную» беларускасць».
«Што ў выніку? — працягвае Антось. — Корж — гэта ідэальны прыклад «сярэднестатыстычнага» беларуса. Яго погляды на свет і нашу краіну рэзануюць з большасцю нашых суайчыннікаў. Макс — гэта твар сапраўднай Беларусі, якая можа вам падабацца ці не, але яна вось такая.
І калі вы хейціце Коржа, вы, па сутнасці, паказваеце, наколькі вам не падабаецца гэты «народзец».
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары
2. Фанаты Каржа нарабілі быдла ў Варшаве.
3. Навошта піхацца ў антырасейскую Польшчу са сваімі расейскімі канцэртамі? Мала месца ў Расіі?
4. Ок, (бела)рускія, далей маліцеся на Каржа, калі нават любоў да гэтага моўна расейскага музыкі важнейшая, чым добрае імя беларусаў у Польшчы.