«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа
Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве сабраў дзясяткі тысяч слухачоў. Паглядзелі, хто з вядомых беларусаў правёў вечар 9 жніўня пад песні спевака з Лунінца.

Іван Краўцоў

Сакратар Каардынацыйнай рады і член каманды Бабарыкі пасля канферэнцыі «Новая Беларусь» і дэбатаў з Уладзіміра Жыгарам з «Белпола» паехаў на стадыён у Варшаве.
KANAPLEV+LEIDIK

Фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік таксама не прайшлі міма вялікай музычнай падзеі. На варшаўскім стадыёне яны запісалі некалькі атмасферных сторыс — падобна, што яшчэ да пачатку канцэрта на стадыёне было на што паглядзець.
Мэрыем Герасіменка

Спявачка Мэрыем Герасіменка апісала ў сваіх сторыс канцэрт Каржа як «неверагодны глыток паветра». Эмоцый у дзяўчыны было так шмат, што яна не стрымлівала сябе ні на стадыёне, ні ў сацсетках.
А пад канец расказу пра вечар адзначыла, што сусветнай зорцы Джасціну Цімберлэйку трэба павучыцца ў Макса Каржа таму, як ладзіць канцэрты.
Ілля Салей

Юрыст і суўласнік бара ў Варшаве Ілля Салей таксама падзяліўся некалькімі кадрамі з канцэрта. Сярод іх — відэа, як Макс Корж заклікае спыніць вайну: Салей прысвяціў яго ўсім, хто на канцэрце «па-за палітыкай».
Ася Булыбенка

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка расказала ў рэпартажы Сашы Івуліна, што ў яе ёсць турэмны ўспамін, звязаны з Каржом: маўляў, аднойчы яна танцавала пад яго ў турэмнай спартзале. Што да самога канцэрта, Ася выбрала наведаць яго замест канферэнцыі «Новая Беларусь» і марша з нагоды 9 жніўня, бо не хацела «падкормліваць свой ПТСР».
Мікіта Найдзёнаў

Паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў далучыўся да дзясяткаў тысяч беларусаў на канцэрце Каржа. У кадр яго сторыс трапіў і БЧБ-сцяг — адзін з нешматлікіх, якія атрымалася пранесці на канцэрт (ахова адбірала сцягі на ўваходзе, калі заўважала).
Іван Шыла

Адзін з заснавальнікаў клінінга «Чысты кіт» Іван Шыла запісаў сторыс з-пад самаго купала стадыёна, дзе выступаў Макс Корж. На яго кадрах добра бачныя маштабы канцэрта — атмасфера неперадавальная.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Дзякуй богу што людзей якіх я паважаю на гэтым цырку не было.