Эканоміка33

Які будаўнічы гіпермаркет самы выгадны? Параўнанне цэнаў

Неўзабаве лета, а значыцца, беларусы зноў робяць рамонты ў кватэрах і на лецішчах. Зрэшты, гэты працэс часам становіцца бясконцым — мяжы дасканаласці няма. Аднак пытанне, дзе купляць будматэрыялы, паўстане незалежна ад стадыі рамонту. «Наша Ніва» вырашыла параўнаць цэны ў асноўных будаўнічых кропках.

Яшчэ ад 1990-х мінчукі ведаюць адрасы асноўных будаўнічых рынкаў — Ждановічы, Уручча і Малінаўка. На кожным — сотні шапікаў індывідуальных прадпрымальнікаў. Многія маюць свае кропкі на ўсіх трох рынках.

Аднак паспяховую канкурэнцыю рынкам цяпер складаюць будаўнічыя крамы. Першыя гіпермаркеты такога профілю з’явіліся ў Беларусі толькі ў 2010. Спачатку вялікую краму на выездзе са сталіцы ў гродзенскім накірунку адчыніла ААТ «Эрніс». Кампанія валодае сямю крамамі «Палас», якія знаходзяцца ва ўсіх абласных цэнтрах, апроч Гродна.

Услед з’явіўся «Ома», гіпермаркет на выездзе з Мінска ў бок Брэста. Сеткай валодае тандэм з літоўскай кампаніі Senukai і фінскага канцэрна KESKO. Ім належаць дзве крамы ў Мінску, а таксама па адной у Віцебску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, Баранавічах, Жлобіне і Лідзе.

Сярод іншых актыўных удзельнікаў рынку варта згадаць сетку «Навасёлкін» , у якую ўваходзяць сталічны гіпермаркет (выезд у бок Віцебска), а таксама драбнейшыя крамы ў Мінску і Гомелі. Сетка «Зрабі сам» мае ў сталіцы тры кропкі продажаў.

Не пакінем па-за ўвагай і праект Юліі Скарынінай, якая валодае будаўнічымі крамамі «Практык» у Гомелі, Бабруйску, Барысаве і Полацку. А ў сталіцы знаходзіцца яе «Склад на МКАД».

У спажывецкі кошык мы ўзялі дзясятак тавараў (гл. табліцу), якія спатрэбяцца для рамонту. Гэта папулярныя матэрыялы, якія сустракаюцца ў большасці крамаў.

За самую нізкую цану крама атрымлівала першае месца і 1 бал. За самы дарагі тавар альбо за яго адсутнасць крама магла атрымаць 5 балаў. Адпаведна, чым менш балаў, тым выгадней купляць у краме.

У выніку ў нашым рэйтынгу першае месца атрымала «Ома». У дадатак кампанія прапануе навасёлам (тым, хто нядаўна пабудаваў ці набыў кватэру) зніжку памерам 7% на год. Гэта робіць цану яшчэ больш прывабнай. «Навасёлкін» і «Зрабі сам» адсталі ад лідара ненашмат. Аднак не варта забывацца, што асартымент у крамах «Зрабі сам» меншы — сетка не мае гіпермаркетаў. А вось «Склад на МКАД» і «Мацярык» у канцы рэйтынгу. Сярод перавагаў апошняга застаецца ўзгадаць найбольшую ў краіне гандлёвую плошчу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць