Культура33

Памерла мастачка Нінэль Шчасная

Яна памерла на 80-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы.

У 1961 годзе яна скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. Сярод яе твораў — карціны «Вясёлка», «Васількі», «Самотная», «Налібоцкая пушча», партрэты Максіма Танка, Уладзімера Дубоўкі, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Аркадзя Куляшова.

Разьвітаньне з заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі адбудзецца апоўдні 17 траўня ў менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы.

Нінэль Шчасная нарадзілася ў Полацку і гэта запраграмавала яе жыцьцёвыя і мастацкія каардынаты, адзначае пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

«Нінэль Шчасная для мяне застанецца не столькі мастачкай, няхай даруе мне яе душа, як палачанкай.
Даведаўшыся пра гэту сумную навіну, я згадаў яе тату, зь якім не лёсіла пазнаёміцца, але пра якога я шмат чуў. Іван Сымонавіч быў ва „Ўзвышшы“, выкладаў у полацкім пэдтэхнікуме, быў беларускім патрыётам. У 30-я гады адзін зь ягоных вучняў, які ўжо працаваў у НКВД, папярэдзіў яго пра тое, што ўначы рыхтуецца арышт. Іван Сымонавіч прыбег дадому, як распавядала мне спадарыня Нінэль, і літаральна за гадзіну ўся сям’я сабралася і была ўжо на вакзале.
Яны селі на першы цягнік, які прыйшоў, і ўся сям’я выехала зь Беларусі. Але яны выйшлі на першай жа смаленскай станцыі, бо ён хацеў заставацца ў этнічных межах Беларусі.
І вось там гадавалася Нінэль. І толькі пасьля вайны яны вярнуліся ў Полацак. У Нінэль ёсьць такая праца „Маё нараджэньне“, якая мяне вельмі кранае. Там дом побач з Сафійскім саборам, весьніцы і яе маці трымае на руках немаўлятка. Гэты беларускі ген, беларускі код, які ішоў ад бацькі, найбольш праявіўся не ў самой Нінэль Шчаснай, хаця і ў ёй таксама, бо яна малявала партрэты Багдановіча й іншых нашых клясыкаў у сваім такім стылі беларускага плянтылізму. Але гэты код праявіўся, і дзякуючы ёй таксама, у яе малодшай сястры Тацяне, якая была ў „Майстроўні“. У яе дачцэ Ладзе, якая таксама была майстроўкай, была мастачкай, якая так трагічна, вельмі рана пакінула гэты сьвет у 40 гадоў. Гэты род Шчасных, гэта, безумоўна, той род, які застанецца ў гісторыі нашага беларускага мастацтва і не толькі мастацтва. У маім сэрцы гэта навіна адгукнулася вельмі балюча».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць