Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Бяз шуму і пылу

Электарату застаецца гадаць, на якую суму яго ашчасьлівілі:) Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Бязь лішняй агалоскі дзяржава прадае (ці ўжо прадала) свой пакет акцый "Velcom". Ва ўсякім разе, так сьцьвярджаюць вартыя даверу крыніцы. Паказальна, што рэпартэр "НН" мусіў зладзіць цэлае журналісцкае расьследаваньне дзеля таго, каб спраўдзіць інфармацыю.

Зразумела, ня той выпадак, каб дзьмуць у фанфары. Кіраўніцтва сваімі рукамі пакрысе раскручвае ідэалягічныя шрубкі "беларускай мадэлі".

Некалі ганарыліся, напрыклад, што не пазычаем грошай у імпэрыялістычных ворагаў. Не такія, маўляў, дурні, каб у кабалу да гідры трапляць. Можна было імітаваць гордае чучхэ на расейскіх датацыях. Цяпер жа ўрад просіць тыя крэдыты ва ўсіх запар. І, канешне ж, ня надта хваліцца перад айчыннай публікай гэтай пераменай курсу. Калі і кажуць пра замежны доўг, то пра дзяржаўны. Ён пад мільярд даляраў. Гэта не катастрафічна. Але разам з карпаратыўнымі запазыкамі (камэрцыйных банкаў, рэальнага сэктару эканомікі) лічба перасягнула восем мільярдаў, прычым мільярд прырос толькі сёлета. І гэта ўжо адчувальна. Апэтыт між тым расьце. Чым будзем разьлічвацца?

Некалі гучала з трыбунаў, што Радзіму распрадаваць не зьбіраемся (а калі што і прададзім у парадку выключэньня — дык выключна празрыста!). "Белтрансгаз" здаваўся непрыступнай цытадэльлю. Але працэс спакваля пайшоў.

Канешне, калі без фальшывага патасу, дык у разумным продажы акцыяў замежнікам страху няма. Магчыма, і пакет сотавага апэратара пайшоў на цалкам выгадных для Беларусі ўмовах. Але народная ўлада не сьпяшаецца рэклямаваць перад народам такія гешэфты. Вось і гадае электарат, на якую суму яго ашчасьлівілі:)

Дарэчы, ляжачае "Мотавела" нядаўна бяз шуму і пылу прадалі за 15,6 млрд. рублёў аўстрыйскай фірме. Праўда, яна нібыта і не зусім аўстрыйская. І зноў простыя сьмяротныя чухаюць патыліцу.

Калі ж абстрагавацца ад дэталяў, то відавочна: працэс сапраўды пайшоў. Але не зусім той, пра які марылі лібэральныя эканамісты. Ім мроіліся рэформы, а тут і распродаж дзяржаўных актываў, і рост замежных даўгоў, і нават ахвяраваньне ідэалягічным чучхэізмам, — усё гэта найперш дзеля таго, каб крый божа не дайшло да рэформаў:)

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць