Грамадства

Гродзенцы пра палітвязняў: Можа, толькі хакей паўплывае, а пасля яго ўсе зноў сядуць

Што павінна адбыцца, каб Лукашэнка вызваліў палітвязняў? Сваімі меркаваннямі дзеляцца жыхары Гродна.

«Шчыра кажучы, над гэтым пытаннем не задумваўся. Але ведаю, што ў любой дэмакратычнай краіне павінна быць апазіцыя — альтэрнатыва той уладзе, якая існуе. У нас жа гэтага практычна няма, і пакуль гэтыя людзі ля ўлады, я сумняваюся, што палітвязняў выпусцяць. Не ведаю наконт самога Лукашэнкі, але пакуль гэтая ўлада прысутнічае, у іх шанцаў няма».

«Не лезу я ў гэтыя пытанні…»

«Мне здаецца, што пакуль добра не прыцісне, гэтыя таварышы будуць сядзець. Таму што тут элементарная крыўда, а потым помста. Варыянты, вядома, ёсць, але я пакуль не бачу перадумоў, каб іх масава выпускалі. Безумоўна, дзеля торгу нехта будзе выпускацца, хтосьці назад сядаць. Але пакуль прасвету не відно».

«Калі ім прапаноўваюць выйсці, падпісаўшы дакумент аб тым, што яны прызнаюць сваю віну, а яны не падпісваюць, значыцца, яны „ідэйныя“, палітычныя зняволеныя, стаяць на сваім. А што можа паўплываць на тое, каб іх выпусцілі? Мне здаецца, можа, толькі хакей паўплывае крышку, а пасля хакея ўсе зноў сядуць».

«Толькі змена прэзідэнта памяняе гэтую абстаноўку. Калі прэзідэнт памяняецца, то, можа, усё зменіцца да лепшага. А зараз, канечне, нерэальна».

«Ёсць жа пераемнікі, так што яго палітыка можа працягвацца і пасля яго. Як і ў многіх іншых краінах, напрыклад у Паўночнай Карэі. А колькі ў яго сыноў? Тры. Ну яшчэ гадоў на сто, думаю, хопіць. Таму я сумняваюся».

«Не ведаю, не ведаю, гэта непрадказальна ўсё».

«Я думаю, яны будуць сядзець, калі нешта парушылі. Ні ў якім разе за крэдыты ці нейкія льготы выпускаць злачынцаў нельга. Але калі адбылося парушэнне закона і яны ні ў чым не вінаватыя, то іх трэба апраўдаць, выпусціць і заплаціць кампенсацыю. А ў цяперашняга кіраўніка дзяржавы, я думаю, адзін-два тэрміны засталіся, не больш».

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць