Грамадства

Лукашэнка і Юшчанка сустрэнуцца ўвосень

Пра гэта ў сераду на прэс‑канфэрэнцыі з нагоды Дня Незалежнасьці Ўкраіны заявіў пасол гэтай краіны ў Беларусі Ігар Ліхавы.

Пра гэта ў сераду на прэс‑канфэрэнцыі з нагоды Дня Незалежнасьці Ўкраіны заявіў пасол гэтай краіны ў Беларусі Ігар Ліхавы.

Паводле яго словаў, найхутчэй сустрэча адбудзецца адразу пасьля датэрміновых парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, гэта значыць у кастрычніку ці лістападзе.

«Адкрываю вам дзяржаўную таямніцу, мой прыезд у Беларусь быў адкладзены на цэлы месяц, бо ў Кіеве ўвесну чакалі Лукашэнку, і я спадзяваўся сустрэцца зь ім яшчэ на Радзіме, ‑‑ сказаў пасол. — Разам з тым, каб праводзіць сустрэчы двух кіраўнікоў дзяржаваў трэба ня проста дэманстраваць жаданьне да супрацоўніцтва, але яшчэ трэба дасягнуць вырашэньню канкрэтных пытаньняў у двухбаковых адносінах».

Ігар Ліхавы кажа, што найбольшым ягоным галаўным болем на пасадзе пасла зьяўляецца пытаньне ратыфікацыі дамовы аб дзяржаўнай мяжы, а таксама зьнешняга доўгу Ўкраіны перад Беларусьсю. «Ужо дзесяць гадоў таму між нашымі краінамі была падпісаная дамова аб ратыфікацыі мяжы. Гэтая дамова была хутка ўзгодненая ў Вярхоўнай Радзе, усяго за тры месяцы. Але беларускі парлямэнт не прыняў яе да сёньняшняга дня. Таму ўсе пытаньні тут да беларускага боку», — адзначыў І.Ліхавы.

Што датычыць доўгу Ўкраіны, то на думку дыплямата, праблема больш складаная: «Ёсьць тры розныя лічбы доўгу Ўкраіны перад Беларусьсю. Мы насамрэч гатовыя заплаціць дзяржаўныя запазычанасьці, але большую суму складаюць карпаратыўныя даўгі пачатку 1990‑х. Трэба дакладна вызначыць, якую суму мы мусім заплаціць дзяржаўнага доўгу, але гэтага пакуль няма».

У пасла запыталіся, ці не зьбіраецца Ўкраіна бліжэйшым часам уводзіць візавы рэжым да беларускіх грамадзянаў. Ліхавы адказаў, што гэта стане магчымым толькі ў тым выпадку, калі Ўкраіна ўступіць у Эўрасаюз, а гэта доўгі працэс. Разам з тым, ён падкрэсьліў, што Беларусь ужо ўвяла супраць украінскіх грамадзянаў своеасаблівы візавы рэжым.

«Вашы суайчыньнікі свабодна могуць знаходзіцца тэрыторыі Ўкраіны без усялякай рэгістрацыі на працягу 90 сутак, украінцы ж у Беларусі — толькі трох, пасьля чаго магчымая дэпартацыя. Згадзіцеся, што гэта ненармальная сытуацыя, якую я цяпер актыўна абмяркоўваю з беларускім МЗС. Пакуль што згаджаемся на кампрамісным варыянце — трыццаці сутак».

Ігар Ліхавы пацьвердзіў жаданьне ўкраінцаў выконваць абавязкі перад беларускім бокам у пытаньні паставак электраэнэргіі. Сёлета Ўкраіна паставіла толькі 39% ад заплянаванай колькасьці электрычнасьці. Найперш гэта зь цяжкім кліматычнымі ўмовамі ў нашай паўднёвай суседцы. Таксама Ўкраіна зацікаўленыя ў тым, каб транзытам празь Беларусь пастаўляць электрычнасьць у краіны Балтыі.

«Я ведаю, што да 2011 г. Беларусь мусіць перайсьці на сусьветныя цэны на газ, Украіна ня будзе ад яе адставаць. Цэны будуць увесь час расьці і дзе верхняя плянка гэтай мяжы, сказаць цяжка. Расея не адзіная краіна, адкуль магчыма атрымліваць газ, ёсьць арабскі сьвет, Азэрбайджан. Дзеля гэтага мы зьбіраемся дабудоўваць трубаправод Адэса — Броды», — заявіў Ліхавы.

Яшчэ было заяўлена, што цягам месяцу‑двух у Менску адкрыецца прадстаўніцтва кампаніі «Нафтагаз Украіны».

Бліжэйшым часам Украіна зьбіраецца ўсталяваць на Чарнобыльскай АЭС бясьпечныя саркафагі, займацца гэтым будзе адна француская фірма. Разам з тым, каб наўпрост патрапіць з гораду Славуціч у Прыпяць, трэба два разы перасекчы беларускую мяжу. Пытаньне аб спрошчаным перасячэньні тых, хто будзе працаваць на станцыі, яшчэ ня вырашанае.

Сярод іншага Ігар Ліхавы расказаў, што Ўкраіна не зьбіраецца сьледам за ЭЗ і ЗША ўводзіць візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Выказаў неразуменьне, чаму Беларусь не пускае на свой рынак «смачную і танную» ўкраінскую карамель.

Напрыканцы прэс‑канфэрэнцыі спадар пасол заклікаў беларусаў часьцей наведваць Украіну, хоць «Крым сёлета прыехаў у Менск, але ж мора нікуды не пераехала». Штогод Украіну наведвае 150‑200 тысяч беларускіх турыстаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы82

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы82

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць