Грамадства1212

Павал Якубовіч выкрыў шпіёна

І дапамагла яму ў гэтым «Наша Ніва». І пасьлядоўныя размовы Пазьняка аб «шпіёнах» ён лічыць «небеспадстаўнымі». Суздальцаў: Я не шпіён.

Рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта «Беларусь сегодня» («Советская Белоруссия») Павел Якубовіч, адказваючы на пытанні чытачоў выдання, знайшоў цікавы факт біяграфіі палітолага Андрэя Суздальцава і пагадзіўся, што «паслядоўныя размовы Пазьняка пра «шпіёнаў» небеспадстаўныя».

На сайт «СБ», дзе вось ужо некалькі дзён працуе «віртуальная прыёмная» Якубовіча, чытач даслаў паведамленне аб тым, што ў газеце «Наша Ніва» прачытаў матэрыял аб цяжкай хваробе Суздальцава, вядомага ў якасці пастаяннага крытыка Якубовіча. Чытач запытаўся, ці рады журналіст бядзе, якая напаткала палітолага.

Падкрэсліўшы, што не з’яўляецца ворагам Андрэя Іванавіча і жадае яму хутчэйшага выздараўлення, Павел Ізотавіч звярнуў увагу на цікавы факт:

«Суздальцаў зараз лечыцца ў адным з шпіталёў Міністэрства абароны Расіі. Значыцца, А.Суздальцаў – старэйшы афіцэр запасу, паколькі толькі яны маюць права лячыцца ў вайсковых шпіталях? Не, Суздальцаў, як вынікае з яго біаграфіі на сайце «НН», у войску не служыў. Застаецца адно: Суздальцаў - дзеючы афіцэр. Танкіст, сапёр, лётчык? Не. Факт змяшчэння палітолага ў вайсковы шпіталь сведчыць аб тым, што Суздальцаў – афіцэр спецслужбы, хутчэй за ўсё, ГРУ Генштабу МА Расіі. Цяпер зразумела шмат з таго, што было загадкай. І асаблівая, відавочна афарбаваная ў разведколеры дзейнасць Суздальцава ў Мінску, і яго тэрміновая дэпартацыя, якая па форме аналагічна з дзейнасцю ўладаў, калі з краіны высылаецца разведчык... Варта таксама прызнаць, што паслядоўныя размовы Пазьняка аб «шпіёнах», небеспадстаўныя».

Палітолаг Андрэй Суздальцаў адказаў на абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці з боку рэдактара газеты «Беларусь сегодня» («Советская Белоруссия»).

Каментуючы Рацыі выказванні Паўла Якубовіча ў «віртуальнай прыёмнай» на сайце газеты, Суздальцаў запэўніў, што

«ніколі не працаваў, не служыў у дзяржаўных органах». «Зараз з’яўляюся выкладчыкам дзяржаўнага ўніверсітэта — Вышэйшай школы эканомікі. Гэта першая за ўсё жыццё мая «дзяржаўная» пасада. Да гэтага я ў дзяржавы браў грошы толькі, калі быў студэнтам. Гэта была стыпендыя».

Па словах эксперта, у Якубовіча няма ніякіх падставаў лічыць яго супрацоўнікам спецслужбаў: «Усё высмактана з пальца». Што датычыць вайсковага шпіталя, у якім зараз лечыцца Суздальцаў, то, па яго словах, гэта звязана з яго сувязямі ў Савеце федэрацыі і Савеце бяспекі Расіі:

«Андрэй Іванавіч Суздальцаў з’яўляецца дзеючым экспертам Савета федэрацыі, Савета бяспекі. Калі са мною здарылася бяда, гэтыя дзве ўстановы паклапаціліся аб тым, каб я атрымаў высокакваліфікаваную медычную дапамогу. Нічога гэтага я не хаваў. Калі б я быў супрацоўнікам спецслужбаў, паверце, ніхто б не ведаў, дзя я лячуся».

На гэтым спадар Суздальцаў не спыніўся і ў сваю чаргу абвінаваціў рэдактара «СБ»:

«Я разумею ўвагу Паўла Ізотавіча да майго лёсу, паколькі менавіта ён зрабіў усё, каб прыбраць мяне з беларускага палітычнага поля. Менавіта ён са старонак сваёй газеты абвінаваціў мяне ў аўтарстве нейкіх ананімак. Дарэчы, «супрацоўнік спецлужбы» — традыцыйнае кляймо ў Беларусі, якое вешаецца на любога палітычнага праціўніка. Павел Ізотавіч зараз проста апраўдваецца. Ён цудоўна ведае, што піша хлусню. Ведае, хто змяшчаў тыя ананімкі. Там было задзейнічана КДБ, і ўжо высветлілі, што гэтым займаўся другі чалавек. Яны пазбавілі мяне дома, на гады адарвалі ад сям’і, а зараз шукаюць сабе апраўдання. Я дзіўлюся, як некаторыя людзі могуць так хлусіць, не ведаючы пра чалавека па сутнасці нічога».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай5

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь22

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі36

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць