Здароўе1717

Дацкія школьніцы даказалі небяспеку Wi-Fi

Эксперымент групы дзевяцікласніц з Даніі прыцягнуў увагу навукоўцаў з усяго свету.

Пяць дзяўчатак вырашылі праверыць, якім чынам выпраменьванне ад Wi-Fi-рутара на рост раслін. Вынікі экспэрыменту шакавалі — большасць каліваў, пасаджаных у непасрэднай блізкасці ад Wi-Fi-кропкі, загінулі.

Пяць вучаніц адной з дацкіх школ змясцілі шэсць скрынак з насеннем крэс-салаты ў пакой з двума маршрутызатарамі бяздротавага інтэрнэту, а яшчэ шэсць паставілі ў звычайным пакоі без доступу да Wi-Fi. За 12 дзён эксперыменту насенне ў скрынках, якія стаялі ў безвайфайным пакоі, моцна вырасла, тады як насенне ў пакоі з вай-фай-рутарамі часткова загінула, часткова стаяла без росту.

«Гэта выклікала ажыўленую дыскусію ў Даніі што да патэнцыйнай небяспечнасці розных прылад, у тым ліку мабільных тэлефонаў і Wi-Fi-абсталявання, для здароўя чалавека», — заявіў настаўнік біялогіі Кім Хорсвэйд.

Пасля таго як стала вядома аб гэтым экспэрыменце, даследаваннем зацікавіўся прафесар Каралінскага ўніверсітэта ў Швецыі. Са слоў Хорсвэйда, «ён паўторыць экспэрымент, толькі ў сапраўднай навуковай лабараторыі і з усёй сур’ёзнасцю».

Ідэя паставіць такі незвычайны экспэрымент з’явілася ў школьніц пасля таго, як яны заўважылі, што калі спаць побач з мабільным тэлефонам, то на наступны дзень становіцца цяжэй канцэнтравацца. Паколькі ў іх не было абсталявання, каб праверыць чалавечы мозг на ўзаемадзеянне з выпраменьваннем ад тэхнікі, то вучаніцы рашыліся выпрабаваць свае здагадкі на раслінах.

Многія выказалі здагадку, што зусім не выпраменьванне ад бяздротавых прылад загубіла салату-разуху, а тэмпература: маршрутызатары ж грэюцца, а скрынкі стаялі побач. Аднак школьніцы кажуць, што кантралявалі тэмпературу ў абодвух пакоях і палівалі скрынкі.

Аналагічнае даследаванне было праведзена тры гады таму ў Нідэрландах, калі даследчыкі заўважылі, што ў некаторых дрэваў у бізнэс-раёнах сталі адвальвацца кавалкі кары. Навукоўцы пастанавілі правесці даследаванне: 20 ясеняў цягам трох месяцаў падпалі пад розныя тыпы выпраменьвання. Мэтай эксперыменту было даведацца, як дрэвы рэагуюць на Wi-Fi сігналы. Пасля апраменьвання дрэвы пачалі выяўляць тыповыя прыкметы хваробы, напрыклад, свінцовы бляск на лісці.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку73

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць