Кіно11

Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie» пачаў прыём заявак

Фэст адбудзецца ў Польшчы 19–20 кастрычніка 2013 г. Прыём заявак — да 1 верасня 2013 г.

Дырэктaр фэстывалю Януш Гаўрылюк патлумачыў, як будзе адбывацца фэстываль: «Чакаем фільмaў ад маладых духам, незалежных беларускіх творцаў. Перадусім залежыць нам на кароткамэтражным мастацкім кіно і дакумэнтальных фільмах. Сёлета конкурс яшчэ ня будзе падзелены на катэгорыі, бо адбудзецца толькі другі раз і, шчыра кажучы, нам цяжка прадбачыць, якія прыйдуць фільмы. Хаця ёсьць ідэя зрабіць асобную ўзнагароду ад нейкай фірмы для дакумэнтальнага фільму».

Сярод удзельнікаў будуць разыграныя ўзнагароды:

Залатая Бульба 2013 — 2500 злотых

Срэбная Бульба 2013 — 1500 злотых.

Бронзавая Бульба 2013 — 1000 злотых

Фэстываль адбудзецца ў Варшаве трэці раз. Першы быў «рэтраспэктывай-марафонам» беларускага кінэматографу. Польскія аматары кіно змаглі пабачыць фільмы: Kудзіненкі, Kанановіча, Aсьлюка, Aдамовіч, Kуцілы і «Навінак». Год таму на мерапрыемстве ўпершыню быў конкурс. У конкурснай частцы паказалі 19 беларускіх фільмаў. Беларуска-польскае журы (Kудзіненка, Жбанкоў, Kурэйчык, Mацееўскі, Kеляр) так і ня вызначыла пераможцу. Галоўны прыз — «Залатая Бульба» — так ня быў прызнаны нікому. «Срэбраныя Бульбы» атрымалі Aрцём Лобач («Простыя рэчы») і Aндрэй Палупанаў («Жыцьцё у сумцы ў клетку»), «Бронзавую Бульбу» — Aлесь Лапо («Вандроўнік ня вернецца»)

У межах фэстывалю адбудуцца майстар-клясы, а таксама канцэрт гурту «NeuroDubel».

«Пасьля двух гадоў працы ў нас акрэсьліліся дзьве мэты фэстывалю Bulbamovie: прамоцыя беларускага кінэматографу ў Польшчы ды падтрымка і адукацыя маладых беларускіх кіношнікаў», — распавёў Януш Гаўрылюк.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць