Сёння нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе хатні матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе 2014 года са зборнай Фінляндыі.
Гульня адбудзецца ў Гомелі і пачнецца ў 20:00.
Нагадаем, 7 чэрвеня Беларусь прайграла Фінляндыі ў Хельсінкі з лікам 0:1 і апусцілася на апошняе месца ў групе.
Становішча камандаў у групе І: Іспанія — 11 (5 гульняў), Францыя — 10 (5), Фінляндыя — 5 (4), Грузія — 4 (5), Беларусь — 3 (5).
Затым беларусам застанецца ўвосень правесці дзве гульні: дома — з Францыяй, з Іспаніяй — у гасцях.
Каментары