Дзяржавы Еўрасаюза набліжаюцца да пагаднення аб тым, што абмежаванні ЕС, якія прымяняюцца ў дачыненні да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, могуць быць прыпыненыя ўжо ў чэрвені, паведаміў 11 чэрвеня намеснік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас.
Паводле яго слоў, прыпыненне санкцый будзе часовым і перыядычна будзе пераглядацца. Таксама Крывас адзначыў, што пытанне прадстаўніцтва Беларусі на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні ў лістападзе пакуль застаецца адкрытым.
Такое прыпыненне магчымае на пэўны перыяд, які Макей будзе займаць пасаду міністра замежных спраў. Тут важна акцэнтаваць, што, калі такое пагадненне будзе дасягнутае паміж членамі ЕС, то гэтыя меры ў дачыненні да Макея будуць не адкліканыя, а менавіта прыпыненыя», — цытуе Крываса літоўскі партал Delfi са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва BNS.«На самай справе ўнутры ЕС абмяркоўваецца, і
дзяржавы-члены набліжаюцца да пагаднення аб тым, што для таго, каб падтрымаць каналы камунікацыі з беларускімі ўладамі, трэба прыпыніць знаходжанне Уладзіміра Макея ў спісе асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца абмежаванні ЕС.
Спыненне абмежаванняў, як сцвярджае Крывас, павінна перыядычна разглядацца ў Савеце ЕС адначасова з усім пакетам абмежавальных мер адносна Беларусі.
Каментары