Грамадства44

Мікалай Чаргінец пра заяву пасла Расеі: «Адны выступы павінны ацэньваць палітыкі, а іншыя – можа, нават лекары»

Камэнтуючы заяву амбасадара Расеі ў Менску пра магчымае разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі, старшыня міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Мікалай Чаргінец заявіў, што ў цяперашняй сытуацыі гэтае пытаньне нельга вырашыць.

«Для таго, каб вырашаць гэтае пытаньне, трэба весьці перамовы, трэба сустракацца і абмяркоўваць. Ніякіх размоваў ні ўнутры Беларусі, ні на міжнароднай арэне, ні на беларуска‑расейскіх перамовах, на гэту тэму не было. Таму ставіць гэта пытаньне як пытаньне, якое рашаецца ці абмяркоўваецца, нельга. Таму, што меў на ўвазе паважаны амбасадар Расеі ў Менску спадар Сурыкаў, мне цяжка сказаць, і я думаю, што трэба зьвяртацца да яго».

Карэспандэнт: «А ці хацела б Беларусь мець на сваёй тэрыторыі расейскую ядзерную зброю?»

Чаргінец: «Беларусь не хацела б мець на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю — ні расейскую, ні амэрыканскую, ні іншую. Яна ёсьць адзінай краінай у сьвеце, якая дабраахвотна, без усялякіх умоваў, не атрымаўшы за гэта ні цэнта, вывела са сваёй тэрыторыі ракетную ядзерную зброю. Пасьля гэтага, праўда, былі парушэньні гэтых абавязаньняў з боку ЗША, якія абяцалі дапамагчы Беларусі ў ліквідацыі шахтаў пускавых установак міжкантынэнтальных балістычных ракет. Яны гэтага не зрабілі.

Былі нейкія папрокі адносна Беларусі, нават насьмешкі, калі яна вылучала прапановы аб стварэньні бязьядзернай зоны ў Эўропе, заклікала краіны‑суседзі ўзяць на сябе такія абавязаньні. Усё гэта заставалася без рэакцыі. Беларусь — бязьядзерная дзяржава. Яна не плянуе ўвядзеньня ядзернай зброі на сваю тэрыторыю. І ніякіх перамоваў у гэтым пытаньні не вядзе».

Карэспандэнт: Ці можна разглядаць тады як правакацыю заяву расейскага пасла?

Чаргінец:«Не, я не сказаў бы. У нас жа кожны мае права выказваць сваю думку. Колькі нам давялося цярпець такіх заяваў з боку розных палітыкаў Эўропы, якія вінавацяць Беларусь у любых грахах. Гэтаксама і з боку амэрыканскіх палітыкаў і вышэйшых службовых асобаў. Таму мы да гэтага ставімся спакойна, з годнасьцю, разумеючы, што кожны можа гаварыць усё, што ён хоча. Але адны выступы павінны ацэньваць палітыкі, а іншыя — можа, нават лекары. Таму я не разглядаю гэта як правакацыю. Кожны мае права гаварыць, у тым ліку амбасадар Расеі. Але ніякіх перамоваў на гэту тэму паміж Беларусьсю і Расеяй не вялося і не вядзецца».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць