Усяго патроху

Справа мядзведзяў у Маладзечанскім раёне: распачаты адміністрацыйны працэс

Па факце парушэння правілаў утрымання мядзведзяў на тэрыторыі вучэбна-практычнага цэнтра прадпрыемства «Маладзечанскія электрасеткі» пачаты адміністрацыйны працэс,
паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Жаркіна. Паводле яе слоў, зараз вывучаецца ступень віны службовых асоб.

Нагадаем, мядзведзяў, якія ўтрымліваліся ў неналежных умовах, у Маладзечанскім раёне два тыдні таму выпадкова ўбачылі беларускія фатографы.
Яны распаўсюдзілі ў інтэрнэце здымкі і відэаролік, на якіх было бачна, што мядзведзі жывуць у невялікім вальеры, а на іх шэрсці кавалкі бруду. У вучэбна-практычным цэнтры Маладзечанскіх электрасетак парталу tut.by паведамілі, што пара мядзведзяў была набыта шэсць гадоў таму ў Мінскім заапарку, а ўмовы іх утрымання пагоршыліся гэтай вясной пасля нараджэння медзведзяняці, якога неабходна было агарадзіць ад мядзведзя-самца, а гэта абцяжарвае прыбіранне вальера.

Паводле слоў Жаркінай, падчас праверкі, якую правёў Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з ветэрынарнай службай, былі выяўлены парушэнні патрабаванняў пастановы Мінпрыроды № 16 ад 27 лютага 2007 года аб транспарціроўцы, утрыманні і расплоджванні дзікіх жывёл у няволі. У прыватнасці, памеры клетак для мядзведзяў не адпавядалі нормам, унутры вальераў не прыбіраліся адходы жыццядзейнасці жывёл.

Як адзначыла намеснік начальніка Маладзечанскай раённай ветэрынарнай станцыі Ганна Лазар, на 10 чэрвеня санітарны стан клетак быў здавальняльным, кармленне мядзведзяў адпавядала санітарна-ветэрынарным нормам. «Жывёлы чыстыя, клеткі падасланы апілкамі, у іх стаіць вада для купання. Жывёлы актыўныя, добра ядуць, шэрсць хоць і не бліскучая, але гладкая, без аблысення, зубы ў нармальным стане. Мядзведзіца карміла медзведзяня, малака ў яе дастаткова. Дзіцяня таксама актыўнае», — сказала Лазар.

На мінулым тыдні прадпрыемства падало ў Мінпрыроды дакументы на рэгістрацыю народжанага медзведзяняці. Паводле слоў Жаркінай, калі Маладзечанскія электрасеткі змогуць забяспечыць жывёлам дастойныя ўмовы ўтрымання, то мядзведзі застануцца ў іх.

«Мы вельмі ўдзячныя грамадскасці, якая своечасова ўбачыла факт неналежнага стаўлення да жывёл», — сказала Жаркіна. Паводле яе слоў, хаця прыродаахоўныя службы праводзяць праверкі тэрыторый, на якіх утрымліваюцца жывёлы, «увага грамадскасці стымулюе да дзеянняў тэрытарыяльных органаў і дазваляе забяспечыць жывёлам належнае ўтрыманне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце

У Сапоцкіне пачалі рамонт мясцовага касцёла пасля пажару

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару2

На востраве Тэнэрыфе пабілі сусветны рэкорд па даўжыні каляднага дэсерту1

«Хачу ўбачыць маму жывой». Экс-палітвязні, якіх дэпартавалі з Беларусі ўсяго за паўгода да вызвалення, расказалі пра свае пачуцці1

Як часта ў беларусаў здараюцца інсульты?2

Памёр Валянцін Занковіч — адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь»

Украінская армія адышла ад Северска4

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць