Меркаванні1414

Епіскап Барысаўскі Веніямін: У вернікаў ёсць жаданне маліцца і чуць Божае слова па-беларуску

У «Советской Белоруссіі» выйшла вялікая гутарка з вікарным епіскапам Барысаўскім Веніямінам.
Нагода — падрыхтоўка да святкавання 1025-годдзя хрышчэння Русі. Аднак былі закранутыя і іншыя тэмы. У прыватнасці, прысутнасці беларускага слова ў праваслаўных цэрквах і рэлігійных выданнях.

Журналістка Галіна Уліцёнак сказала, што апошнім часам «усё часцей можна пачуць, як праваслаўныя святары, асабліва маладое пакаленне, упэўнена карыстаюцца беларускай мовай».

«У гэтым водгук на жаданне вернікаў маліцца і чуць слова Божае на роднай мове. Яшчэ ў 2007 годзе Біблейская камісія Беларускага Экзархата здзейсніла пераклад і выданне богаслужбовага Евангелля на беларускую мову, а сёлета выдадзены малітваслоў па-беларуску. Хочацца верыць, што ў будучыні любоў да сваёй мовы, гісторыі і культуры будзе развівацца», — зазначыў уладыка Веніямін.

Раней епіскап Барысаўскі ў прэсе выказваўся супраць смяротнага пакарання.

* * *

Епіскап Веніамін (Віталь Тупека) нарадзіўся ў 1968 ў Лунінцы Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў БДУ на факультэце радыёфізікі і электронікі, атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыёфізік». Служыў у войску.

У жніўні 1992 г. паступіў на першы курс Мінскай духоўнай семінарыі. У 1999 г. скончыў ужо навучанне ў Духоўнай акадэміі з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя». Высвячаны ў епіскапы ў сакавіку 2010 года. Рашэннем Сінода Беларускага экзархата ад 4 чэрвеня 2010 г. прызначаны старшынёй Выдавецкай рады БПЦ

Каментары14

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць