Прыватныя абвесткі

«Беларусь, якую заўтра мы ня ўбачым»

1 верасьня стартуе фотаконкурс «Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым», які ладзіць ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

1 верасня стартуе фотаконкурс «Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым», які ладзіць ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) у межах медыя‑кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну» . Тры пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і падарункі ад БАЖ.

Конкурс мае на мэце прыцягнуць увагу журналістаў і грамадскасці да праблемы захавання гістарычнай спадчыны Беларусі. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца не толькі сябры БАЖ, але і ўсе журналісты друкаваных і электронных беларускіх СМІ.

Паводле Палажэння аб фотаконкурсе, якое зацвердзіла Праўленне БАЖ 28 жніўня, спаборніцтвы пройдуць у два этапы: з 1 па 30 верасня журы прымае работы, а з 1 па 15 кастрычніка праходзіць падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў.

Кожны ўдзельнік можа даслаць на конкурс не больш як 3 фотаздымкі, якія адлюстроўваюць праблематыку захавання гістарычнай спадчыны.

Пад фотаздымкам павінна быць пазначана:

імя і прозвішча аўтара;
кантактны тэлефон;
месца і час, калі быў зроблены здымак;
назва здымка (пажадана).
Фармат фотаздымкаў выбірае аўтар.

Фотаздымкі дасылаюцца ў электронным выглядзе на адрас: [email protected]

У тэме ліста павінна быць пазначана «Медыя‑кампанія».

Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць вывешаныя на Інтэрнэт‑старонцы медыя‑кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну» , дзе кожны наведвальнік зможа ацаніць іх па 5‑бальнай сістэме. Той фотаздымак, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз.

Журы будзе звяртаць асаблівую ўвагу на адпаведнасць тэматыцы і актуальнасць конкурсных фотаздымкаў.

Лепшыя фотаздымкі канкурсантаў увойдуць у экспазіцыю выставы «Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым».

Прэс‑служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»4

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю2

У Мінску значна павялічаць колькасць платных парковак2

Хто тая дзяўчына, што сядзела побач з Лукашэнкам на конкурсе «Міс Беларусь»? Раней іх не бачылі разам18

«Штрафы «фізікам», а сельсаветы — «гэта другое». Людзі абурыліся, што дзяжпрадпрыемствы не штрафуюць за пустазелле5

Мост цераз Сож у Гомелі да Дня горада не адкрылі, а абяцанні гэтага цішком выдалілі1

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?29

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік5

Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай3

У Жлобінскім раёне двухметровы дрон зваліўся за 30 метраў ад школы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»4

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць