Грамадства1313

Тозік: Было б добра, калі б наш чыноўнік ведаў замежную мову

Ва ўрадзе хацелі б, каб беларускія чыноўнікі ведалі замежныя мовы, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік у гутарцы ў журналістамі на канферэнцыі 20 чэрвеня ў Мінску.
Паводле яго слоў, маладыя людзі, якія прыходзяць на дзяржслужбу, ведаюць замежныя мовы. У той ці іншай ступені імі валодаюць некаторыя міністры, намеснікі міністраў.

Адказваючы на пытанне, ці не плануецца ў Беларусі ўводзіць веданне замежнай мовы на пэўным узроўні ў кваліфікацыйныя патрабаванні для заняцця пасадаў на дзяржаўнай службе, Тозік сказаў, што,

«магчыма, на першасныя пасады і трэба». Па такім шляху ў Беларусі «можна пайсці гады праз два».
«Да гэтага часу мы пастараемся, каб дзярслужба была прывабнай. Было б добра, калі б наш чыноўнік ведаў замежную мову, перш за ўсё англійскую», — сказаў Тозік. Ён паведаміў, што ў Беларусі не плануецца спецыяльна вучыць чыноўнікаў замежным мовам перад чэмпіянатам свету 2014 года па хакеі, бо яны толькі арганізоўваюць працэс. Мову трэба ведаць тым, хто будзе кантактаваць з гасцямі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў Мінску плануецца навучанне англійскай мове таксістаў.

Веданне замежнай мовы, адзначыў Тозік, важна для беларусаў, якія жывуць у цэнтры Еўропы. «Выпускнік сярэдняй школы павінен валодаць гутарковай замежнай мовай, усё-такі восем гадоў вучым мову.
Як жа так, грошы ідуць каласальныя. Выпускнік універсітэта павінен ў межах сваёй прафесіі свабодна валодаць гутарковай і пісьмовай мовай. Такая стаіць задача. Інакш вельмі складана будзе ў жыцці, калі адбываецца глабалізацыя эканомікі. Нават калі мы тут крыху прыменім адміністрацыйны рэсурс, гэта таксама будзе нармальна», — сказаў Тозік.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?1

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

Блогер-канспіролаг Вірус знайшоў новую працу6

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ1

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

«Прайшло роўна 15 хвілін». Беларус пад міжнароднай абаронай расказаў, як аформіў маме польскую візу без пасярэднікаў

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?1

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць