Улада

Пракурор Стук адмовіўся гаварыць, ці перавыстаўлена абвінавачанне Андрэю Гайдукову

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук на прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня адмовіўся адказваць на пытанне, ці перавыстаўлена ўжо абвінавачанне Андрэю Гайдукову. Нагадаем, малады чалавек абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, суд над ім праходзіць у Віцебску ў закрытым рэжыме.

«Справа слухаецца ў закрытым рэжыме. Пра ход працэсу нічога не магу сказаць», — заявіў намеснік генпракурора.

Нагадаем, пра тое, што Гайдукову можа быць перакваліфікавана абвінавачанне, 19 чэрвеня журналістам заявіў старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык. Следства па справе маладога чалавека вялося менавіта ў гэтым ведамстве.

«Не факт, што Гайдукоў пойдзе па 356-м артыкуле», — сказаў Вакульчык. Ён запэўніў прадстаўнікоў СМІ ў тым, што пасля вынясення рашэння суда яны атрымаюць усю неабходную інфармацыю пра працэс, за выключэннем «закрытых пытанняў». «Тэрміны вынясення рашэння будзе вырашаць суд. У мяне няма сумненняў, што ўсё будзе аб’ектыўна», — заявіў ён.

23-гадовы Андрэй Гайдукоў, аператар наваполацкага НПЗ «Нафтан», лідар незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў», быў затрыманы 8 лістапада 2012 года. Паводле версіі следства — «у момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Пасля затрымання яго перавялі ў следчы ізалятар КДБ у Мінск. Затым маладога чалавека неаднаразова перавозілі з Мінска ў Віцебск і назад. Згодна з артыкулам 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) Гайдукову пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

На думку прадстаўнікоў апазіцыі і праваабаронцаў, прычынай затрымання Гайдукова стала яго актыўная грамадская дзейнасць. Напярэдадні пачатку працэсу праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці звярталіся да ўлад з просьбай зрабіць судовы працэс адкрытым, аднак іх просьба не была пачута.

Каментары

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць