Улада88

Някляеву адмовілі ў завядзенні справы па факце ягонага збіцця

Суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі, лідару кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміру Някляеву ў распачынанні крымінальнай справы па факце нападу на яго 19 снежня 2010 года.

Пасяджэнне суда адбылося 10 ліпеня пад старшынствам Валерыя Есьмана. Някляеў прасіў адмяніць пастанову аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы, падпісаную пракурорам мінскай пракуратуры Ермаковым, і абавязаць «распачаць крымінальную справу па факце бандыцкага нападу».

Экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў, што разглядае напад на яго 19 снежня «як замах на жыццё». «Як грамадзянін Беларусі я маю права патрабаваць ад праваахоўных органаў знайсці тых, хто здзейсніў гэтае злачынства, і ў адпаведнасці з законам пакараць іх. Менавіта ў гэтым сутнасць майго звароту ў суд», — падкрэсліў Някляеў.

Прадстаўнік адказчыка, пракурор Бабчонак, заявіў, што не згодны з Някляевым. Пракуратура абгрунтавала адмову ў завядзенні крымінальнай справы па заяве Някляева тым, што, паводле дадзеных, атрыманых з МУС і КДБ, спецпадраздзяленні гэтых структур не праводзілі 19 снежня якіх-небудзь мерапрыемстваў у дачыненні да Уладзіміра Някляева і яго прыхільнікаў.

Суд палічыў гэтыя довады абгрунтаванымі.

Нагадаем, 19 снежня 2010 года падчас руху з калонай актывістаў апазіцыі на Кастрычніцкую плошчу, дзе планаваўся мітынг, на Някляева, у той момант кандыдата ў прэзідэнты, і яго прыхільнікаў напалі невядомыя ў чорнай вопратцы і масках. Ад удараў палітык страціў прытомнасць, пазней быў дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй цяжкасці. З бальніцы яго адвезлі ў СІЗА КДБ.

Уладзімір Някляеў неаднаразова звяртаўся ў розныя інстанцыі з патрабаваннем распачаць крымінальную справу па факце збіцця, аднак нідзе, у тым ліку ў пракуратуры, яго скарга не была падтрымана.

Напярэдадні сённяшняга пасяджэння суда ў каментары БелаПАН лідар кампаніі «Гавары праўду» заявіў: «Наўрад ці варта чакаць станоўчага рашэння суда і цяпер. Суд з’яўляецца часткай рэпрэсіўнай сістэмы уладаў, а таму, верагодна, адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы».

Свой чарговы зварот у суд Някляеў патлумачыў так: «Галоўнае не ў рашэннях суда, а ў тым, каб паказаць, што ў краіне ёсць людзі, якія працягваюць дамагацца праўды».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты22

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты22

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць