У яе цяжкі стан. У лякарні ў Ковелі застаецца яшчэ 24 грамадзяніны Беларусі, сярод іх — 18 дзяцей. Сёння іх таксама павязуць на радзіму.
Здарэнне адбылося раніцай 11 ліпеня каля вёскі Воля Любітоўская пад Ковелем. Там сутыкнуліся беларускі турыстычны і ўкраінскі маршрутны аўтобусы. Аўтобус з 50
Вось што ўчора вечарам паведаміла намесніца галоўнага лекара Ковельскай цэнтральнай бальніцы Людміла Івахнюк:
«Адну пацыентку, стан якой цяжкі, рэанімабілем забралі на Мінск. А рэшта — 24 пацыенты — засталіся яшчэ ў нас.Але, нібыта, арганізаваны на заўтра транспарт. Раніцай глянем пацыентаў і ў 11 гадзін павінны быць рэанімабілі».
Сёння ў Ковель з Брэста паедуць пяць рэанімабіляў, якія забяруць тых, хто атрымаў у аварыі цяжкія траўмы. Іншых беларусаў, у якіх лёгкія пашкоджанні, і пасажыраў, якія не пацярпелі, на аўтобусе прывязуць у Брэст, адкуль адправяць у Мінск.Беларускую дзяўчынку, якая знаходзіцца ў цяжкім стане, прывезлі ў Брэсцкую абласную бальніцу. Яна знаходзіцца ў свядомасці, аперацыю яшчэ не праводзілі.
Каментары