VII выпуск альманаха лакальнай гісторыі «Горад Святога Губерта». Зборнік прысвечаны падзеям паўстання 1863 г. на Гарадзеншчыне.
Чытач атрымаў магчымасць даведацца падрабязнасці аперацыі расейскіх уладаў па арышце Кастуся Каліноўскага, прайсці апошнім шляхам разам з паўстанцамі, якіх пакаралі смерцю ў Гародні, наведаць гарадзенскія адрасы паўстання, а таксама разам з ангельскім святаром Фартэск’ю Андэрсанам правесці ў верасні 1863 года некалькі дзён у гарадзенскай турме.
У кнізе таксама змешчаныя варыянты рэканструкцыі старой гарадзенскай Ратушы і «Фары Вітаўта»,прапанаваныя грамадскасцю горада, апісанне Каложскай царквы, зробленае французскім даследчыкам баронам Жозэфам дэ Бае ў 1905 г., развагі нямецкага гісторыка Фелікса Акермана пра ролю Элізы Ажэшкі ў памяці нашага горада, вусныя ўспаміны гарадзенцаў пра падзеі ў міжваеннай і ваеннай Гародні.
У зборніку публікуецца рэцэнзія на кнігу «Гродназнаўства» аўтарства некалі гарадзенца, а сёння жыхара Бостана, гісторыка Барыса Клейна.
Аўтары VII выпуска альманаха лакальнай гісторыі «Горад Святога Губерта»: Ігар Лапеха, Андрэй Вашкевіч, Таццяна Касатая, Таццяна Казак, Фартэск’ю Андэрсан, Алесь Смалянчук, Фелікс Акерман, Вольга Сабалеўская, Алесь Радзюк, Аляксей Кайрыс, Фёдар Ігнатовіч, Алесь Крой, Іван Буднік, Уладзімір Хільмановіч, Вячаслаў Швед, Барыс Клейн.
Рэдагуе альманах
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары