Здарэнні3737

Вывезлі ў лес і вымазалі чорнай фарбай

Крымінальная справа заведзена па інцыдэнце з 16-гадовай дзяўчынай у Бабруйску, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Прадстаўнік УСК патлумачыла, што справа заведзена па ч.1 арт.339 "Хуліганства" КК Беларусі. Зараз праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Інцыдэнт здарыўся ў Бабруйску.
27 ліпеня а 6-й гадзіне 16-гадовая Наталля выйшла з хаты на традыцыйную ранішнюю прабежку і не вярнулася. На тэлефон не адказвала. Вячаслаў Шэлег падаў заяву пра знікненне ў міліцыю. Наталля праз некалькі гадзін знайшлася ў лесе, збітая, абмазаная фарбай, з парванай вопраткай і без абутку.

Яна распавяла, што калі займалася на турніку да яе ззаду нехта падышоў і ударыў моцна па галаве. Наталля згубіла прытомнасць.
Ачнулася яна ў лесе з разбітай патыліцай. Увесь твар і рукі былі абмазаныя чорнай фарбай, падобнай на тую, якая выкарыстоўваецца пры адбітках пальцаў. У дзяўчыны таксама знялі і забралі абутак, ключы і мабільны тэлефон. Каля дзвюх гадзін Наталля блукала па лесе і выйшла на дарогу ў раён Шчаткава — гэта прыкладна 20 км ад яе дому.

Вячаслаў Шэлег адвёз дачку ў траўмапункт. У дзяўчыны падазрэнне на страсенне мазгоў.

Сам Шэлег звязвае знікненне дачкі са сваёй актыўнай палітычнай дзейнасцю. Вячаслаў Шэлег — бабруйскі прадпрымальнік, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы

Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы

Усе навіны →
Усе навіны

Кубракоў загадаў пакараць нейкіх блатных за старыя парушэнні ПДР5

«Флагшток» абверг інфармацыю пра смерць трэцяга работніка «Беларуснафты» ад удару токам

Сілавікі заклікаюць людзей слаць ім інфармацыю ў чат-бот6

Дзяўчына зняла на відэа густы белы дым над Мінскам. Што гэта было?1

Дачка Стыва Джобса выйшла замуж за конніка. На вяселлі спяваў Элтан Джон

У Магілёве плануюць аднавіць Свята-Траецкую царкву3

Свіслач у Мінску заліло нафтапрадуктамі1

Пачынае працаваць сістэма спрошчанага спагнання штрафаў5

Па летняй тэрасе мінскага рэстарана бегаў вялізны пацук ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы

Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць