Карэспандэнт «Нашай Нівы» адправіўся ў рэйс з дальнабойшчыкамі з Беларусі да Італіі і назад, каб адчуць і задакументаваць хаця б частку складанасцей гэтай працы.
Мне было цікава паздымаць партрэты дальнабойшчыкаў, паназіраць за тым, як змяняюцца вобразы і характары ў залежнасці ад краіны, наыянальнасці, колькасці год, праведзеных у кабіне.
Аказалася, што далёка не ўсе з іх — вусатыя тоўстыя мужыкі за 50 у трэніках з расцягнутымі каленкамі. Але ўсе, каго мне давялося запытаць, пацвярджаюць:
«дальнабой» — гэта стыль жыцця, нельга паездзіць 5–10 год, а пасля кінуць.Некаторыя мужчыны нават прызнаваліся, што даюць імёны сваім машынам.
Так ці інакш, усе дальнабойшчыкі розныя, але аб’ядноўваюць іх складанасці, з якімі яны вымушаныя сутыкацца штодня. Таму чымсьці яны ўсё
Больш разгорнуты рэпартаж хутка на nn.by
Каментары